Ордэн Воінскай Славы
| Ордэн Воінскай Славы | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Арыгінальная назва | Ордэн Воінскай Славы | ||
| Краіна | Беларусь | ||
| Тып | Ордэн | ||
| Каму ўручаецца | ваенным | ||
| Кім уручаецца | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь | ||
| Дата заснавання | 13 красавіка 1995 | ||
| Статус | уручаецца | ||
| Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
| Першае | 6 студзеня 2009 | ||
| Колькасць | 1 | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | Ордэн Айчыны | ||
| Малодшая | Ордэн «За службу Радзіме» | ||
Ордэн Воінскай Славы — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Статут
[правіць | правіць зыходнік]Ордэнам Воінскай Славы ўзнагароджваюцца ваенныя Рэспублікі Беларусь:
- за выключныя заслугі ў кіраванні войскамі, падтрыманні іх высокай баявой гатоўнасці і прафесійнай вывучкі;
- за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры абароне Айчыны і яе дзяржаўных інтарэсаў, выкананні іншых службовых абавязкаў;
- за заслугі ва ўмацаванні баявой садружнасці і ваеннага супрацоўніцтва з замежнымі дзяржавамі.
Ордэн Воінскай Славы носіцца на левым баку грудзей і пры пры наяўнасці іншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна Айчыны.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Воінскай Славы ўяўляе сабой знак, ў аснову якога ляжыць пяціканцовая зорка, якая накладаецца на праменепадобны пяцівугольнік. Кампазіцыя фармуе дзесяціканцавую зорку дыяметрам 44 мм. У цэнтры зоркі размешчаны круг дыяметрам 23 мм, ў крузе — рэльефная выява двух воінаў, якія ўвасабляюць наземныя і паветраныя сілы. Круг абрамлены вянком з дубовага і лаўравага лісця, у верхняй частцы круга на зялёным эмалевым фоне змешчаны надпіс «Воінская Слава». Адваротны бок ордэну мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэну.
Ордэн пры дапамозе вушка і кальца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай пасярэдзіне, трыма чорнымі і дзвюма аранжавымі палоскамі з правага боку.
Ордэн Воінскай Славы вырабляецца з срэбра з пазалотай.
Узнагароджаныя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі кіруемы склад Міністэрства абароны. Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (6 студзеня 2009). Праверана 24 лістапада 2011.
