Ордэн Заслуг (Венгрыя)
Ордэн Заслуг | |||
---|---|---|---|
Magyar Érdemrend | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Magyar Érdemrend | ||
Краіна |
![]() |
||
Тып | Ордэн | ||
Дата заснавання | 14 чэрвеня 1922 | ||
Малодшая | Ордэн Сцяга Венгерскай Народнай Рэспублікі[d] | ||
![]() |
Ордэн Заслуг — дзяржаўная ўзнагарода Венгрыі за вайсковыя і дзяржаўныя заслугі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн быў заснаваны 14 чэрвеня 1922 года. Пасля прыходу ў 1946 годзе да ўлады камуністаў ордэн быў захаваны ва ўзнагароднай сістэме дзяржавы, але пасля змены Канстытуцыі ў 1949 годзе, і з увядзеннем новай назвы дзяржавы: «Венгерская Народная Рэспубліка», былі зменены назва ордэна, статут і яго дызайн.
У 1991 годзе ордэн быў адноўлены ў ранейшым статуце, з невялікімі зменамі ў першапачатковым дызайне.
Ступені[правіць | правіць зыходнік]
1922 год:
- Вялікі Крыж са Святой Венгерскай Каронай
- Вялікі Крыж
- Вялікі Камандорскі Крыж
- Камандорскі Крыж
- Афіцэрскі Крыж
- Рыцарскі Крыж
1991 год:
Ордэнскі ланцуг са знакам Вялікага Крыжа
Вялікі Крыж
Камандорскі Крыж з зоркай
Камандорскі Крыж
Афіцэрскі Крыж
Кавалерскі Крыж
Ордэн мае два тыпы, за грамадзянскія заслугі і за ваенныя заслугі, якія адрозніваюцца колерам акантоўкі крыжоў ордэна і ордэнская стужка:
- за грамадзянскія заслугі — стужка цёмнага зялёнага колеру з белай і чырвонай палоскамі па краях
- за ваенныя заслугі — стужка чырвонага колеру з белай і зялёнай палоскамі па краях.