Ордэн Кастуся Каліноўскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рэканструкцыя ордэна паводле апісання 1996 года

Ордэн Кастуся Каліноўскага — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Палажэнне аб ордэне прынятае Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 12-га склікання 13 красавіка 1995 годзе[1]. Узнагарода зацверджаная ўказам прэзідэнта ад 15 студзеня 1996 № 26 «Аб зацвярджэнні апісання ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь», скасаваная 16 чэрвеня 2004.

Статус ордэна[правіць | правіць зыходнік]

Ордэнам Кастуся Каліноўскага ўзнагароджваліся грамадзяне:

  • за самаадданы ўчынак, мужнасць і адвагу, выяўленыя пры выратаванні людзей, спыненні злачынных замахаў на іх жыццё; за адвагу, выяўленую ва ўмовах падвышанай небяспекі пры ахове грамадскага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасці, пры затрыманні злачынцаў і выкрыцці злачынных груп;
  • за мужнасць і ўстойлівасць, выяўленыя падчас стыхійных бедстваў, пажараў, аварыяў, катастроф і іншых надзвычайных абставінах, у выніку чаго папярэджаная пагроза жыццю і здароўю людзей або выратаваныя значныя матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці;
  • за іншыя самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем воінскага, грамадзянскага або службовага абавязку і спалучаныя з рызыкай для жыцця.

Ордэн Кастуся Каліноўскага носіцца на левым баку грудзей і размяшчаецца пасля ордэна Воінскай Славы.[2]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Да выдання ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1999 г. № 516 «Аб зацвярджэнні апісання ордэнаў, медалёў і нагрудных знакаў да ганаровых званняў Рэспублікі Беларусь» ордэн рэгуляваўся ўказам № 26, паводле якога меў наступнае апісанне:

Ордэн Кастуся Каліноўскага ўяўляе сабой знак, выкананы з двух чатырохкутнікаў, якія тыражаюцца адзін на аднаго і фармуюць васьміканцовую зорку дыяметрам 44 мм, у цэнтры якой размешчаны круг дыяметрам 24 мм, у ім — рэльефная выява Кастуся Каліноўскага. Круг апраўлены вянком з дубовага і лаўровага лісця; у верхняй частцы круга на чырвоным эмалевым фоне знаходзіцца надпіс: «Кастусь Каліноўскі». Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна. Ордэн пры дапамозе вушкі і кольцы злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай чырвонага колеру з дзвюма жоўтымі палоскамі па баках[3].

Скасаванне[правіць | правіць зыходнік]

16 чэрвеня 2004 годзе пачаў дзейнічаць новы закон аб дзяржаўных узнагародах, паводле якога ордэн Кастуся Каліноўскага быў скасаваны і ўведзеныя чатыры іншыя, адпаведныя тым, якія існавалі за савецкім часам: за службу Радзіме, за асабістую мужнасць, Дружбы народаў і Ордэн пашаны[1].

У 2002 годзе да ўзнагароды пасмяротна была прадстаўлена старэйшая судовая выканаўца суду Рагачоўскага раёна Наталля Камарова за «ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўнёсак у забеспячэнне законнасці і правапарадку»[4]. Аднак ніводзін чалавек так і не быў узнагароджаны ордэнам за ўвесь час яго існавання.

Альтэрнатыўны ордэн[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сакавіка 2008 годзе на Кангрэсе новай дыяспары і прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ў Таліне быў заснаваны ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага. 4 сакавіка тамсама першым ордэнам, які вырабіў з бронзы скульптар Алесь Шатэрнік, завочна быў узнагароджаны Зміцер Дашкевіч, адзін з лідараў «Маладога фронту»[5]. Пазней яго атрымалі таксама Аляксандр Казулін[6] і Мікалай Аўтуховіч[7].

Зноскі