Орля (Падляскае ваяводства)
Вёска
| ||||||||||||||||||||||
О́рля[2] (польск.: Orla) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Уваходзіць у склад Бельскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Орля.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згаданая пад 1529 годам, тут знаходзіўся аднадворак Багавітовічаў. У 1585 годзе Орля перайшла ў маёмасць Крыштафа Радзівіла «Перуна» і стала маёмасцю Радзівілаў на трыста гадоў.
У 1616 годзе ў горадзе налічвалася 93 дамы. У 1618 годзе Крыштаф Радзівіл «Пярун» надаў Орлі прывілей і загадаў гарадской радзе пабудаваць ратушу каля рынка, а ў 1622 годзе кальвінскі збор пры замку. У 1626 годзе сваю рэзідэнцыю ў Орлі наведаў Януш Радзівіл. 15 мая 1643 года ён аднавіў прывілей на гарадскія правы паводле магдэбургскага права, і Орля артымала ўласны герб «У чырвоным полі чорны арол у правай лапе трымае сякеру»[3].
У 1694 годзе Людвіка Караліна Радзівіл перадае Орлю ў заклад Бенедыкту Паўлу Сапегу з усёй маёмасцю і жыхарамі. У 1702 годзе горад пацярпеў у час Вялікай Паўночнай вайны.
Станам на 1775 год у горадзе было 90 дымоў. У 1789 годзе ваявода віленскі Міхал Геранім Радзівіл падаў пазоў у земскі суд Бельска, які ў выніку падтрымаў правы Радзівілаў на Орлю і запатрабаваў ад Ізабелы Браніцкай вяртання горада і прылеглых ваколіц. У 1794 годзе апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зноў запатрабаваў ад Ізабелы Браніцкай пакінуць Орлю.
У 1796 годзе ў вёсцы згарэлай царквы была пабудавана ўніяцкая царква Святога Міхаіла.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Орля апынулася ў складзе Прусіі. Станам на 1799 год у горадзе было 242 дамы. У 1808 годзе Міхал Геранім Радзівіл канчаткова вяртае Орлю з закладу Браніцкіх.
У 1808 годзе паводле Тыльзіцкага перамір’я Падляшша перададзенае Расійскай імперыі. З 1842 года ў складзе Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Станам на 1867 год у горадзе налічвалася 1375 жыхароў, 1900 годзе Орля ўжо мела 4286 жыхароў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1940—1944 гадах у складзе Бельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1975—1998 гадах уваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводства.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святых Кірыла і Мяфодзія (1850)
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (1797)
- Сінагога ў стыле барока (XVII стагоддзе)
- Старыя праваслаўныя могілкі
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Чыквін (нар. 1949) — польскі палітык, беларускі і праваслаўны дзеяч у Польшчы.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Пачатак вёскі
-
Царква Святога Сімяона Слупніка
-
Царква Святых Кірыла і Мяфодзія
-
Царква Святога Міхаіла Арханёла
-
Звон
-
Сінагога
-
Крыж
-
Хата
Зноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803062-0038267?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Орля(недаступная спасылка) // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Орля (Падляскае ваяводства)
- г. Орля на Radzima.org