Пазітроній

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ортапазітроній)

Пазітро́ній — звязаная сістэма часціц, электрона і пазітрона. Падобны на атам вадароду[ru], дзе пратон заменены пазітронам.

Мае масу, роўную дзвюм электронным, а памеры ўдвая большыя за памеры атама вадароду. Утвараецца пры сутыкненнях павольных пазітронаў з атамамі рэчыва. У залежнасці ад узаемнай арыентацыі спінаў электрона і пазітрона адрозніваюць ортапазітроній (спіны часціц паралельныя; час жыцця τ= 1,4×10−7 с; распадаецца на 3 γ-кванты) і парапазітроній (антыпаралельныя; τ=1,25×10−10 с; распадаецца на 2 γ-кванты).

Палярызаваны пазітроній, утвораны пазітронам, атрыманым пры бэта-распадзе, мае своеасаблівыя ўласцівасці: вектар яго спіна прэцэсіруе вакол напрамку магнітнага поля (тэарэтычна прадказана У. Р. Барышэўскім і эксперыментальна назіралася ў Інстытуце фізікі НАН Беларусі).

Уласцівасці і час жыцця пазітронія ў рэчыве адрозніваюцца ад характарыстык свабоднага пазітронія і вызначаюцца ўласцівасцямі рэчыва.

Выкарыстоўваецца для вывучэння фізіка-хімічных асаблівасцей рэчыва, напрыклад, хуткіх хімічных рэакцый атамарнага вадароду, працягласць працякання якіх параўнальная з часам жыцця пазітронія.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]