Перайсці да зместу

Орта (Азорскія астравы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Орта
Horta
38°34′46″ пн. ш. 28°42′59″ з. д.HGЯO
Краіна  Партугалія
Рэгіён Азорскія астравы
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1467
Першая згадка 1467
Горад з 1498
Плошча 10,67 км²
Вышыня цэнтра 18 м
Насельніцтва
Насельніцтва 14994 чалавекі (2011)
Нацыянальны склад партугальцы
Канфесійны склад каталікі
Афіцыйная мова партугальская *
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+351) 292
Паштовыя індэксы 9900-997

cmhorta.pt (парт.)
Паказаць/схаваць карты


Орта (Партугалія)
Орта
Орта


Орта (Азорскія астравы)
Орта
Орта


Мапа

О́рта (парт.: Horta) — горад на востраве Фаял (Партугалія). У Орце знаходзіцца Заканадаўчая асамблея Азорскіх астравоў. Насельніцтва (2011 г.) - 14 994 чал.

У 1467 г. фламандскія і партугальскія перасяленцы заснавалі невялікае паселішча на востраве Фаял. Яго сучасная назва — трасфарміраванае імя заснавальніка, фламандца Джоша ван Хюртэра (нідэрл.: Joss van Hürter). У 1498 г. былі пабудаваны ўмацаванні, жыхары атрымалі статус гараджан. У XVI ст. Орта на кароткі час была занята іспанцамі, двойчы вытрымала асаду англійскіх піратаў. У XVII ст. горад стаў адным з цэнтраў ордэна езуітаў.

У 1833 г. правы горада Орта былі пашыраны. У 1847 г. пабудавана новая крэпасць. У Орце некаторы час знаходзілася консульства ЗША. Дзякуючы амерыканскім інвестыцыям у 1876 г. быў пашыраны порт. У 1893 г. праз Орту прайшла трансатлантычная кабельная лінія паміж Еўропай і Паўночнай Амерыкай.

У 1973 г. адчынены аэрапорт2001 г. мае статус міжнароднага). З 1976 г. у Орце працуе Заканадаўчая асамблея Азорскіх астравоў.

Горад Орта — важны транспартны і камунікацыйны цэнтр Паўночнай Атлантыкі. У ім імкліва развіваецца турызм. Порт Орты прыцягальны для яхтсменаў.

ГодКолькасць
2011 14 994 [1]
2021 14 331

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Славутыя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  1. http://mapas.ine.pt/download/index2011.phtmlNational Institute of Statistics. Праверана 19 верасня 2018.