Ор (рака)
Выгляд
| Ор | |
|---|---|
| каз. Ор | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 332 км |
| Басейн | 18 600 км² |
| Расход вады | 21,3 м³/с (за 61 км ад вусця) |
| Вадацёк | |
| Выток | зліццё рэк: Шыйлі і Тэрысбутак |
| • Вышыня | вышэй 303 м |
| • Каардынаты | 49°31′23″ пн. ш. 58°32′52″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Урал |
| • Месцазнаходжанне | г. Орск |
| • Вышыня | вышэй 185,1 м |
| • Каардынаты | 51°11′08″ пн. ш. 58°32′28″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Урал → Каспійскае мора |
|
|
|
| Казахстан | Акцюбінская вобласць |
| Расія | Арэнбургская вобласць |
| Краіны | |
| Код у ДВР | 12010000412112200003277 |
Ор (руск.: Орь, каз.: Ор) — рака ў Акцюбінскай вобласці Казахстана і Арэнбургскай вобласці Расіі, левы прыток Урала. Даўжыня 332 км, плошча басейна 18,6 тыс.км². Утвараецца пры зліцці рэк Шыйлі і Тэрысбутак, якія бяруць пачатак на заходніх схілах Мугаджар.
Жыўленне пераважна снегавое. Расход вады — у 61 км ад вусця 21,3 м³/с. Разводдзе з красавіка да сярэдзіны траўня, у астатні час года глыбокая межань. Замярзае ў 2-й палове кастрычніка-лістападзе, ледаход ў канцы сакавіка — красавіку. Воды ракі Ор выкарыстоўваюцца для ліманнага арашэння і водазабеспячэння. Упадае ў раку Урал каля г. Орск.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Орь (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Орь // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)