Оса (паўвостраў)
Оса | |
---|---|
ісп. Península de Osa | |
![]() Здымак паўвострава са спадарожніка | |
8°33′ пн. ш. 83°30′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Найвышэйшы пункт | 745 м |
Краіна | |
![]() |
О́са (ісп.: Península de Osa) — паўвостраў у Цэнтральнай Амерыцы, на паўднёвым захадзе Коста-Рыкі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паўвостраў аддзяляе заліў Гольфа-Дульсе ад Ціхага акіяна і з’яўляецца другім па велічыні ў Коста-Рыцы пасля паўвострава Нікоя. Уваходзіць у склад правінцыі Пунтарэнас.
На паўвостраве маецца некалькі невялікіх рэк — Рынкон, Каркавада, Рыа Клара. Ля заходняга ўзбярэжжа знаходзіцца невялікае возера Каркавада. Найвышэйшым пунктам паўвострава з’яўляецца гара Рынкон (745 м).
Паўвостраў заняты вільготнымі трапічнымі лясамі. На яго тэрыторыі засяроджана амаль палова ўсёй флоры і фаўны краіны. Большую яго частку займае нацыянальны парк Каркавада. У парку сустракаюцца больш за 10 тысяч відаў насякомых, каля 400 відаў птушак і больш за 100 відаў земнаводных і паўзуноў. Таксама тут жывуць каля 140 відаў млекакормячых. Журнал «National Geographic» прызнаў прыроду паўвострава самай біялагічна насычанай з усіх вядомых экасістэм у свеце[1]. Дзеля вывучэння прыроднага багацця паўвострава ў рэгіёне быў створаны навукова-даследчы цэнтр «Cerro Osa».
Найбольш буйным горадам паўвострава з’яўляецца Пуэрта-Хіменэс, які размешчаны на беразе заліва. Колькасць яго насельніцтва складае 8 000 чал. (2000). На паўвостраве амаль няма дарог. Сувязь паміж пасёлкамі ажыццяўляецца па пешаходных тропах альбо морам. У Пуэрта-Хіменэсе і Рынконе дзейнічаюць аэрапорты.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Полуостров Оса и Национальный парк Корковадо (руск.)(недаступная спасылка). Fishingcostarica.ru. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Friends of The Osa Peninsula (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2011.