Перайсці да зместу

Освальд Семерэньі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Освальд Семерэньі
Дата нараджэння 7 верасня 1913(1913-09-07)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1996(1996-12-29)[1][2] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, Indo-Europeanist, этымолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера індаеўрапеістыка
Месца працы
Альма-матар

Освальд Джон Луіс Семерэньі (англ.: Oswald John Louis Szemerényi, венг.: Szemerényi Oszvald János Lajos; 7 верасня 1913, Лондан, Вялікабрытанія — 29 снежня 1996, Фрайбург, Германія) — венгерскі і англійскі мовазнавец. Працаваў у галіне індаеўрапеістыкі, даследаваў індаіранскія мовы. Даследаванні фанетычных законаў прамовы, працы па ларынгальнай тэорыі.

Семерэньі атрымаў вышэйшую адукацыю ў Венгрыі і навучаўся ў Гейдэльбергскім і Берлінскім універсітэтах. На яго погляды аказаў уплыў венгерскі лінгвіст Дзьюла Лазіцыуш. У 1942 годзе ён быў прызначаны выкладчыкам грэчаскай мовы ў Будапешцкі ўніверсітэт. У 1944 годзе ён абараніў дысертацыю па балта-славянскіх мовах, а ў 1947 годзе ён быў прызначаны прафесарам параўнальнага мовазнаўства. Семерэньі вярнуўся ў Вялікабрытанію ў 1948 годзе, дзе прапрацаваў у Бедфардскім каледжы да 1960 года. У 1965—1981 гадах Семерэньі быў прафесарам Фрайбургскага ўніверсітэта, дзе заснаваў Фрайбургскі лінгвістычны гурток.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1960 – Studies in the Indo-European System of Numerals («Даследаванні індаеўрапейскай сістэмы лічэбнікаў»)
  • 1964 – Syncope in Greek and Indo-European and the Nature of Indo-European Accent («Сінкопа ў грэчаскай і індаеўрапейскай мовах і прырода індаеўрапейскага націску»)
  • 1970 – Einführung in die vergleichende Sprachwissenschaft («Уводзіны ў індаеўрапейскае мовазнаўства»)
  • Richtungen der modernen Sprachwissenschaft («Накірункі сучаснага мовазнаўства»)
    • 1971 – Teil I: Von Saussure bis Bloomfield, 1916—1950 («Частка І. Ад дэ Сасюра да Блумфілда, 1916—1950»)
    • 1982 – Teil II: Die fünfziger Jahre, 1950—1960 («Частка ІІ. Пяцідзясятыя гады, 1950—1960»)
  • 1972 – Comparative Linguistics (Current Trends of Linguistics) («Параўнальнае мовазнаўства» (сучасныя тэндэнцыі ў лінгвістыцы))
  • 1977 – Studies in the Kinship Terminology of the Indo-European Languages («Даследаванні тэрміналогіі сваяцтва ў індаеўрапейскіх мовах»)
  • 1980 – Four Old Iranian Ethnic Names: Scythian — Skudra — Sogdian — Saka («Чатыры старажытнаіранскія этнонімы: скіф, скудра, сагдыец, сак»)
  • Scripta Minora: selected essays in Indo-European, Greek, and Latin («Scripta Minora: выбраныя нарысы па індаеўрапейскай, грэчаскай і лацінскай мовах»)
    • 1987 – Vol. I: Indo-European («Індаеўрапейская мова»)
    • 1987 – Vol. II: Latin («Лацінская мова»)
    • 1987 – Vol. III: Greek («Грэчаская мова»)
    • 1991 – Vol. IV: Indo-European Languages other than Latin and Greek («Іншыя індаеўрапейскія мовы, акрамя лацінскай і грэчаскай»)
  • 1989 – An den Quellen des lateinischen Wortschatzes («Ля вытокаў лацінскай лексікі»)
  1. а б Oswald Szemerényi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Oswald Szemerényi // AlKindi
  3. а б PIM identifier Праверана 25 лістапада 2020.