Освальд Шпенглер
Освальд Шпенглер | |
---|---|
ням.: Oswald Arnold Gottfried Spengler | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 мая 1880[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 мая 1936[3][1][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bernhard Spengler[d] |
Маці | Pauline Grantzow[d] |
Род дзейнасці | гісторык, філосаф, сацыёлаг, матэматык, пісьменнік |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Alois Riehl[d] |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Освальд Шпенглер (ням.: Oswald Spengler; 29 мая 1880, Бланкенбург, Германія — 8 мая 1936) — нямецкі філосаф, гісторык, культуролаг, прадстаўнік філасофіі жыцця.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў філасофію, гісторыю, матэматыку і мастацтва ў Берлінскім і Мюнхенскім універсітэтах. Працаваў настаўнікам у Гамбургу, выкладчыкам матэматыкі ў Мюнхене.
Асноўны твор — «Заход Еўропы» (Т. 1-2; 1918-22), у якім абгрунтаваў ідэю адасобленасці культурна-гістарычных тыпаў. Разглядаў гісторыю як своеасаблівы калейдаскоп з васьмі «арганічных» культурна-гістарычных тыпаў (ці культур): егіпецкай, індыйскай, вавілонскай, кітайскай, апалонаўскай (грэка-рымскай), магічнай (візантыйска-арабскай), фаўстаўскай (заходнеэўрапейскай) і культуры мая. Сярод іншых значных работ О. Шпенглера — «Чалавек і тэхніка» (1931), «Гады рашэнняў» (1933) і інш.
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Освальда Шпенглера, кожная культура як сукупнасць сімвалаў мае свой уласны прасімвал, які з’яўляецца яе «душой», сістэмастваральным пачаткам; як толькі «душа» культуры ажыццявіла ўсю паўнату сваіх магчымасцей у розных культурных формах (мова, веравызнанне, мастацтва, навука, дзяржава) культура прыходзіць у заняпад і становіцца цывілізацыяй.
Разглядаў культуру як замкнёны арганізм, які ў сваім развіцці праходзіць усе асноўныя стадыі жыццёвага цыклу — нараджэнне, росквіт, заняпад. Лічыў, што поўны цыкл культура праходзіць прыблізна за адно тысячагоддзе. Пасля гэтага яна выраджаецца ў сваю супрацьлегласць — цывілізацыю, дзе пануе голы тэхніцызм, бяздушнасць, а на змену творчасці і развіцця прыходзяць бясплоддзе і акасцяненне; людзі паступова ператвараюцца ў бязлікія істоты. Паводле О. Шпенглера, няма агульначалавечай культуры, а ёсць нацыянальна непаўторныя культуры асобных народаў і рэгіёнаў, якія дамінуюць у пэўныя гістарычныя эпохі.
На яго думку, цывілізацыя нясе «згасанне душы» культуры, перавагу рацыяналізму над ісцінай, прагматызму над натхненнем, перанасычанасць усіх бакоў жыцця тэхнікай і арганізац. формамі, якія падпарадкоўваюць сабе чалавека. Адмовіўся ад ідэі адзінага сусв.-гіст. развіцця і прагрэсу як агульнай яго накіраванасці, але ў сваёй перасцярозе пра апакаліпсіс зах. свету звярнуў увагу на неабходнасць захавання і развіцця культуры як найважнейшага шансу лепшай будучыні чалавецтва.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Oswald Spengler // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Oswald Spengler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Шпенглер Освальд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабосаў Я. М. Шпенглер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Нарадзіліся 29 мая
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Германскай імперыі
- Памерлі 8 мая
- Памерлі ў 1936 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Нордфрыдгоф
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Германіі