Перайсці да зместу

Оскар Галецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар Галецкі
польск.: Oskar Halecki[1]
Род дзейнасці дыпламат, гісторык Усходняй Еўропы, гісторык, выкладчык універсітэта, медыявіст, выкладчык
Дата нараджэння 26 мая 1891(1891-05-26)[2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1973(1973-09-17)[2][3] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Oskar Alojzy Halecki[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оскар Галецкі (польск.: Oskar Halecki, 26 мая 1891(1891-05-26)[2][3], Вена[4] — 17 верасня 1973(1973-09-17)[2][3], Уайт-Плейнс[d], Нью-Ёрк[1]) — польскі гісторык, сапраўдны член УСАН і Таварыства Шаўчэнкі.

Нарадзіўся ў Вене ў сям’і будучага фельдмаршал-лейтэнанта аўстрыйскай арміі Оскара Алаізія Галецкага. Сярод продкаў па лініі маці, харваткі Леапальдзіны Дэліманіч, былі прадстаўнікі многіх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Усвядоміў сябе палякам з прычыны ўнутранага выбару падчас навучання ў горадзе Кракаў.

У 1915 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у 1916-м атрымаў хабілітацыю. Асаблівую цікавасць праявіў да гісторыі палітычных і царкоўных уній: польска-літоўскія уніі (гл. Крэўская унія, Люблінская унія), Брэсцкая унія, Сандамірская унія. Выкладаў польскую мову і ўсходне-еўрапейскую гісторыю ў Варшаўскім універсітэце і ў Вышэйшай школе палітычных навук.

Другая сусветная вайна заспела яго ў ЗША. У Парыжы пачаў арганізацыю польскага ўніверсітэта. У 1940 годзе вярнуўся ў ЗША. У 1942 годзе разам з іншымі польскімі навукоўцамі стварыў Польскі інстытут навук і мастацтваў у Амерыцы. Быў яго дырэктарам і прэзідэнтам да выхаду на пенсію (1964). Пастаянна працаваў у Фордэмскім універсітэце ў Нью-Ёрку ў 1944—61, акрамя таго, выкладаў у Калумбійскім універсітэце, з 1950 — у Еўрапейскім каледжы ў Брузе, узначальваў Амерыканскае каталіцкае гістарычнае таварыства.

Супрацоўнічаў з украінскімі навуковымі ўстановамі і таварыствамі ў эміграцыі. У Польшчу з-за палітыкі тагачаснага камуністычнага рэжыму шлях яму быў зачынены, яго творчасць ачарнялася. Як гісторык і як саветнік Лігі Нацый Галецкі бачыў патрэбу ў інтэлектуальным супрацоўніцтве і агульнасці інтарэсаў дзяржаў і народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Памёр у Нью-Ёрку.

  1. 1 2 3 zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN
  2. 1 2 3 4 Oskar Halecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. 1 2 3 4 Oskar Halecki // La France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #116405104 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  5. ↑ Find a Grave — 1996.
  • Ленцик В. Оскар Галєцькі. // «Український історик», 1975, № 1/2;
  • Jasnowski J. Oskar Halecki (27.V.1891-17.IX.1973). «Teki Historyczne», 1988/1989, 19;
  • Kloczowski J. Oskar Halecki i jego «walka» o miejsce Polski w Europe. Z dziejów i polityki dyplomacji polskiej. В кн.: Studiі, poswięcone pamięci Edwarda hr. Raczyńskiego, Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej na wychodzstwie. Warszawa, 1994.
  • Королёв Геннадий. Antemurale польской историографии: Оскар Халецкий о ягеллонской идее, федерализме и пограничье Запада // Ab Imperio. — 2015. — № 2. — С. 363—382.
  • К. Е. Науменко Оскар Галецкий // Энциклопедия истории Украины / редкол.: В. А. Смолий и др. ; Институт истории Украины НАН Украины. — К. : Наукова думка, 2004. — Т. 2 : Г — Д. — 518 с. : ил. — ISBN 966-00-0405-2.