Оскар Шлемер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар Шлемер
ням.: Oskar Schlemmer
Род дзейнасці скульптар, мастак, лялечнік, лібрэтыст, выкладчык універсітэта, фатограф, дызайнер, графік, сцэнограф, дызайнер касцюмаў
Дата нараджэння 4 верасня 1888(1888-09-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1943(1943-04-13)[1][4][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Helena Schlemmer[d]
Дзеці Karin Schlemmer[d] і Ute-Jaïna Schlemmer[d]
Месца працы
Альма-матар
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Оскар Шлемер (ням.: Oskar Schlemmer; 4 верасня 1888, Штутгарт — 13 красавіка 1943, Бадэн-Бадэн) — нямецкі мастак, скульптар, харэограф і тэатральны афарміцель, дзейнасць якога звязаная са школай Баўгауз.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкія працы Шлемера ахопліваюць велізарны дыяпазон розных мастацкіх стыляў і кірункаў XX стагоддзя, ад формаў геаметрычнай абстракцыі і кубізму да класіцызму ў партрэце ці пейзажы. Прыблізна ў 1913 годзе фармуецца асноўная тэма яго палотнаў — выява чалавечых фігур, якія выкананыя ў геаметрычна абстрактнай манеры, выглядаюць на паверхні карціны як мудрагелісты арнамент. У створаных мастаком у 1914 годзе для Прамысловай выстаўкі ў Кёльне творах насценнага жывапісу адчуваецца ўплыў экспрэсіянізму.

Эмблема Баўгауза, створаная Оскарам Шлемерам, 1922

У 1920 годзе Оскар Шлемер атрымаў запрашэнне ў Веймар, у Баўгауз, дзе спачатку кіраваў майстэрняй металічных вырабаў, а затым, з 1922 года — майстэрняй скульптуры. З 1923 года яго мастацкі стыль падвяргаецца моцнаму ўздзеянню метафізічнага жывапісу (Pittura Metafisica). Колькасць чалавечых фігур на яго карцінах памяншаецца, яны размешчаны на выразна падзеленай паверхні палатна ў харэаграфічнай пабудове, што ёсць адлюстраваннем універсальнай гармоніі. Пасля набыцця ў гэты перыяд шэрагу работ мастака берлінскай Нацыянальнай галерэяй і музеем Фолькванг у Эсэне да Шлемера прыходзяць прызнанне і вядомасць. У Баўгаузе ён таксама вядомы як афарміцель сцэны і пастаноўшчык балетаў. З 1929 па 1932 год Шлемер працуе прафесарам у Брэслаускай Акадэміі. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 годзе кантракт з Берлінскай Аб’яднанай школай мастацтваў быў скасаваны. У гэты перыяд змяняецца і мастацкі стыль майстра — фармат твораў паменшаны, фігуры на іх размешчаны бліжэй адна да адной, формы становяцца мякчэйшымі і больш круглявымі, намаляваныя цёплымі, часта цёмнымі фарбамі.

Bauhaustreppe (Лесвіца Баўгауз), 1932. MoMA, Нью-Ёрк

У 1937 годзе Шлемеру было забаронена ўдзельнічаць у мастацкіх выстаўках, а 5 яго карцін былі выстаўлены на выставе «Дэгенератыўнае мастацтва». Церпячы фінансавыя цяжкасці, мастак працуе рамеснікам у Штутгарце. Апошняя яго праца, серыя «Аконныя карцінкі» — 18 маленькіх акварэляў. Памёр ад сардэчнага прыступу ў шпіталі Бадэн-Бадэна 13 красавіка 1943 года[6].

Зноскі

  1. а б Oskar Schlemmer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Delarge J. Oskar SCHLEMMER // Le DelargeParis: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  4. Oskar Schlemmer // Luminous-Lint — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Oskar Schlemmer | German artist | Britannica.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]