Оскар фон Гуцьер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оскар фон Гуцьер
ням.: Oskar von Hutier
Оскар фон Гуцьер. 1920 год
Оскар фон Гуцьер. 1920 год
Дата нараджэння 27 жніўня 1857(1857-08-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1934(1934-12-05)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Род войскаў пяхота
Гады службы 18751919
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Камандаваў 1-ы Гесенскі пяхотны полк, 74-я пяхотная брыгада, 1-я гвардзейская пяхотная дывізія, 21-ы корпус, 8-я армія, 18-я армія.
Бітвы/войны Першая сусветная вайна 
* Марнская бітва 
* Усходні фронт 
* Рыжская аперацыя
* Маанзундская аперацыя
* Вясновае наступленне
* Аперацыя «Міхаэль»
* Аперацыя на Эне
* Стодзённае наступленне
Узнагароды і званні
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Ордэн Чырвонага арла
Ордэн Чырвонага арла
Ордэн Кароны
Ордэн Кароны
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Альбрэхта
Вялікі крыж ордэна Данеброга
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
Каралеўскі Віктарыянскі ордэн
У адстаўцы Старшыня германскага саюза афіцэраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́скар фон Гуцье́р (ням.: Oskar von Hutier; 27 жніўня 1857, Эрфурт5 верасня 1934, Берлін) — нямецкі ваенны дзеяч, генерал пяхоты. Оскар фон Гуцьер быў адным з самых паспяховых нямецкіх генералаў Першай сусветнай вайны з-за сваіх інавацый у тактыцы прарыву пазіцыйнага фронту. Вайну Гуцьер пачаў камандзірам дывізіі на Заходнім фронце. У 1915 годзе ён быў пераведзены на Усходні фронт, дзе прызначаны камандзірам XXI армейскага корпуса Х арміі Айхгорна.

У пачатку 1917 года Гуцьер быў прызначаны камандуючым 8-й арміі. Аналізуючы ўласны вопыт, вывучаючы тактыку, выкарыстаную іншымі падраздзяленнямі па прарыву пазіцыйнага фронту, Гуцьер распрацаваў новую стратэгію, якая змагла вывесці германскую армію з тупіка пазіцыйнай вайны. Гэтая тактыка аказалася настолькі паспяховай, што германская армія выкарыстоўвала яе ў 1917 і 1918 гадах, а французы далі ёй назву «тактыка Гуцьера», хоць цяпер часцей выкарыстоўваецца тэрмін інфільтрацыя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Оскар нарадзіўся 27 жніўня 1857 года ў Эрфурце (Саксонія). У 1875 годзе ўступіў у нямецкую армію ў званні лейтэнанта. У 18851888 гадах праходзіў навучанне ў Ваеннай акадэміі. У 1889 годзе атрымаў прызначэнне ў Генеральны штаб, а з 1890 года стаў камандзірам батальёна 95-га пяхотнага палка. У 1902 годзе зноў пераводзіцца на працу ў Генеральны штаб і прызначаецца начальнікам аддзела Вялікага Генштаба.

У гэтым жа годзе прызначаны начальнікам штаба 3-га армейскага корпуса, з 1907 года камандзір лейб-гвардыі 1-га Гесенскага палка. У сакавіку 1910 года прызначаны камандзірам 74-й пяхотнай брыгады. З 1911 года генерал-кватэрмайстар Вялікага Генштаба, таксама адначасова з гэтым чытаў лекцыі ў Ваеннай акадэміі. 16 верасня 1912 года Оскар фон Гуцьер прызначаецца камандзірам 1-й гвардзейскай пяхотнай дывізіі, на чале якой і ўступіў у вайну.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны дывізія Гуцьера была ўключана ў склад 2-й нямецкай арміі на Заходнім фронце. На чале дывізіі прыняў удзел у баях на Марне. 3 красавіка 1915 года Оскар Гуцьер прызначаецца камандзірам 21-га армейскага корпуса ў складзе 10-й арміі і пераводзіцца на Усходні фронт.

На чале корпуса ўдзельнічае ў аперацыях супраць рускай арміі ў Польшчы і Літве. Вызначыўся ў сакавіку 1916 года пры адбіцці наступу рускіх войскаў у раёне Нарачы (штаб корпуса знаходзіўся ў беларускім мястэчку Кабыльнікі).

2 студзеня 1917 года становіцца начальнікам вайсковага кіравання «D» (Дзінабург) у раёне Рыгі.

22 красавіка 1917 года Гуцьер прызначаецца камандуючым 8-й арміяй. 1 верасня 1917 года армія Гуцьера пачынае аперацыю па захопу Рыгі. Пры фарсіраванні Заходняй Дзвіны ужыў сваю новую тактыку і замест працяглай артылерыйскай падрыхтоўкі ужыў кароткачасовы абстрэл хімічнымі снарадамі. Войскі Гуцьера фарсіравалі раку і замацаваліся на супрацьлеглым беразе. 2 верасня баі працягваліся, 6-ы Сібірскі корпус рускай арміі апынуўся адкінутым на тылавую пазіцыю. Аднак акружыць 12-ю рускую армію Гуцьеру не ўдалося. 3 верасня рускія пакінулі Рыгу, у якую ўвайшлі войскі 8-й арміі Гуцьера. У ходзе Рыжскай аперацыі войскі 8-й арміі захапілі 15 000 палонных, 273 гарматы, 246 кулямётаў і інш 6 верасня за паспяховы захоп Рыгі узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

Пасля гэтага на генерала Гуцьера было ўскладзена агульнае камандаванне аперацыі па захопу Маанзундскіх астравоў. У ходзе дэсантнай аперацыі германскіх войскаў астравы былі захопленыя.

21 снежня 1917 года пасля падпісання перамір'я з Савецкай Расіяй, Гуцьер прызначаны камандуючым 18-й арміяй на Заходнім фронце. Падраздзяленні арміі займалі пазіцыі ў Сен-Кантэн. У вясновым наступе 18-й арміі адводзілася дапаможная роля — прыкрываць левы фланг. 21 сакавіка 1918 года германскія войскі перайшлі ў наступ. Армія Гуцьера за першы дзень баёў уклінілась у абарону праціўніка на 6-7 км. У ходзе далейшых баёў армія Гуцьера прарвала фронт 5-й англійскай арміі, паглыбілася на 20 км і фарсіравала Сому. 27 сакавіка войскі Гуцьера ўзялі Мандзідзье, аднак далейшы ўпарты супраціў войскаў Антанты знізіў тэмпы нямецкага наступлення, і 5 красавіка аперацыя была прыпыненая.

У ходзе аперацыі «Міхаэль», 18-я армія дамаглася найбольшых поспехаў: прайшла каля 84 км і захапіла каля 50 000 палонных. 23 сакавіка 1918 года за поспехі ў ходзе вясновага наступу атрымаў дубовыя галіны да ордэна Pour le Merite. У ходзе трэцяй бітвы на Эне, армія Гуцьера павінна была наступаць на Камп'ен. 913 чэрвеня Гуцьер нанёс удар у раёне Уазы на Камп'ен, падраздзяленні арміі прасунуліся на 10 км, аднак неўзабаве быў спынены саюзнымі войскамі ў 7 км ад Камп'ена. У заключны перыяд вайны, у ходзе ўсеагульнага наступу войскаў Антанты на Заходнім фронце, 18-й арміі прыйшлося вытрымліваць магутныя ўдары брытанскай арміі.

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны, у студзені 1919 года, Оскар фон Гуцьер выйшаў у адстаўку.

У пасляваеннай Германіі Гуцьер меў славу паспяховага генерала і героя вайны. Таксама як і Эрых Людендорф, Оскар фон Гуцьер сцвярджаў, што нямецкая армія не была пераможана на поле бою і Германія прайграла вайну з-за ўдару нажом у спіну з боку ўнутраных здраднікаў. Таксама Гуцьер стаў старшынёй Германскага саюза афіцэраў аж да сваёй смерці ў 1934 годзе.

З 1942 па 1944 год імем Гуцьера называлася набярэжная ў Рызе.

«Тактыка Гуцьера»[правіць | правіць зыходнік]

Гуцьер заўважыў, што ў многіх папярэдніх баях звычайны метад атакі з працяглай артылерыйскай падрыхтоўкай на ўсёй лініі фронту з масіраваным ударам пяхотных падраздзяленняў вядзе да катастрафічных страт. Оскар фон Гуцьер прапанаваў альтэрнатыўны метад, які атрымаў назву «тактыка Гуцьера» Новая тактыка заключалася ў наступным[4]:

  1. Кароткая артылерыйская падрыхтоўка, якая вялася цяжкімі гарматамі і хімічнымі снарадамі.
  2. Пасля гэтага ў атаку ішлі штурмавыя батальёны (Sturmbataillon  (ням.)), узброеныя самымі перадавымі відамі зброі — кулямётамі, агнямёты, мінамёты. Іх задачамі з'яўляліся пранікненне ў тыл праціўніка, пазбягаючы франтальных баёў, і захоп камандных пунктаў, штабоў, пунктаў сувязі, артылерыйскіх пазіцый праціўніка.
  3. Пасля гэтага звычайныя пяхотныя падраздзяленні наносілі ўдар па лініі абароны праціўніка, саслабленай ў выніку страты кіравання, сувязі, падтрымкі артылерыі. Наяўнасць вялікага ліку мінамётаў і артылерыі ў наступаючых давала ім магчымасць накіраваць артылерыйскі агонь туды, дзе гэта было найбольш неабходна.

Сутнасць сваёй тактыкі Гуцьер выклаў у кнізе «Атака ў пазіцыйнай вайне», якая была выдадзена ў 1918 годзе[4].

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. а б Виллмонт Г. П. Первая мировая война. — Словакия: Dorling Kindersley Books, 2010. — ISBN 978-5-91678-044-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Karl-Friedrich Hildebrand, Christian Zweig. Die Ritter des Ordens Pour le Mérite des I. Weltkriegs Band 2: H-O. — Bissendorf: Biblio Verlag, 2003. — 144—145 с. — ISBN 3-7648-2516-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]