Оскар (кінапрэмія, 2019)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Оскар
Дата 24 лютага 2019
Месца
oscars.org/oscars…(англ.) 

91-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» за заслугі ў вобласці кінематографа за 2018 год адбылася 24 лютага 2019 года ў тэатры «Долбі[en]» у Лос-Анджэлесе.[1] Упершыню з 1996 года на «Оскар» быў вылучаны фільм ад Беларусі — драма «Хрусталь» рэжысёра Дар’і Жук[ru],[2] але ў выніку ў спіс намінантаў на «Найлепшы фільм на замежнай мове[en]» не трапіў.[3] У сваю чаргу расійскі оскараўскі камітэт вылучыў на кінапрэмію ад Расіі мастацкую стужку «Сабібор[ru]», але і яна не трапіла ў канчатковы спіс намінантаў.[4]

Цырымонія ўручэння прэміі прайшла без вядучага, а прамова пераможцы не павінна была быць даўжэй за 45 секунд.[5] Брытанскі гурт «Queen» выступіў разам са спеваком Адамам Ламбертам[en], а Брэдлі Купер і Лэдзі Гага падняліся на сцэну, каб разам выканаць «Shallow[en]» на ўручэнні прэміі.[6] Самым шыкоўным на «Оскары» стаў нарад Лэдзі Гагі, якая з’явілася на чырвонай дарожцы ў доўгай чорнай сукенцы «Alexander McQueen» і калье з адным з самых буйных брыльянтаў у свеце ад «Tiffany» коштам больш за 40 мільёнаў долараў.

Спіс лаўрэатаў і намінантаў[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя катэгорыі[правіць | правіць зыходнік]

Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшы фільм
Oscar-academy-award-free.png «Зялёная кніга» (Джым Берк, Чарлз Б. Веслер, Браян Кары, Пітэр Фарэлі і Нік Валелонга)[7]
• «Чорная пантэра» (Кевін Файгі)
• «Чорны кланавец» (Шон МакКіттрык, Джэйсан Блюм, Рэйманд Мэнсфілд, Джордан Піл і Спайк Лі)
• «Багемская рапсодыя» (Грэм Кінг)
• «Фаварытка» (Сесі Дэмпсі, Эд Гіні, Лі Магідэй і Ёргас Лантымас)
• «Рома» (Габрыэла Радрыгес і Альфонса Куарон)
• «Зорка нарадзілася» (Біл Гербер, Брэдлі Купер і Лінет Хоўэл Тэйлар)
• «Улада» (Дэдэ Гарднер, Джэрэмі Кляйнер, Адам Маккей і Кевін Месік)
Найлепшая рэжысёрская праца
Альфонса Куарон Oscar-academy-award-free.png Альфонса Куарон — «Рома»
Найлепшы акцёр
Рамі Малек Oscar-academy-award-free.png Рамі Малек — «Багемская рапсодыя» (за ролю Фрэдзі Меркуры)
Найлепшая актрыса[en]
Алівія Колман Oscar-academy-award-free.png Алівія Колман — «Фаварытка» (за ролю каралевы Ганны)
Глен Клоўз — «Жонка[en]»
Lady Gaga — «Зорка нарадзілася[en]»
Яліца Апарысія[es] — «Рома» (за ролю Клеа)
Меліса Макарці[en] — «Ці зможаце вы мне дараваць?[en]»
Найлепшы акцёр другога плана[en]
Узнагароду ўручалі Шарліз Тэрон і Дэніэл Крэйг[en]
Махершала Алі Oscar-academy-award-free.png Махершала Алі — «Зялёная кніга»
Найлепшая актрыса другога плана[en]
Рэджына Кінг Oscar-academy-award-free.png Рэджына Кінг[en] — «Калі Біл-стрыт магла б загаварыць[en]»
Эма Стоўн — «Фаварытка»
Найлепшы арыгінальны сцэнарый[en]
Oscar-academy-award-free.png «Зялёная кніга»
Найлепшы адаптаваны сцэнарый[en]
Спайк Лі Oscar-academy-award-free.png Спайк Лі[en] — «Чорны кланавец[en]»
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм
Oscar-academy-award-free.png «Чалавек-павук: Праз сусветы» (Боб Персікеці[en], Пітэр Рамзі[en] і Родні Ротман[en])
Найлепшы фільм на замежнай мове[en]
Oscar-academy-award-free.png Мексіка «Рома», (Мексіка), рэж. Альфонса Куарон[8]
Ліван «Капернаум[ar]» (Ліван)
Польшча «Халодная вайна», (Польшча)
Германія «Работа без аўтарства[de]», (Германія)
Японія «Крамныя зладзеі», (Японія)

Іншыя катэгорыі[правіць | правіць зыходнік]

Катэгорыі Лаўрэаты і намінанты
Найлепшая песня да фільма[en]
Oscar-academy-award-free.png «Shallow[en]» — «Зорка нарадзілася[en]» (Lady Gaga)
Найлепшы мантаж[en]
Oscar-academy-award-free.png «Багемская рапсодыя»
Найлепшая аператарская праца[en]
Oscar-academy-award-free.png «Рома»
Найлепшы дызайн касцюмаў[en]
Узнагароду ўручала Меліса Макарці[en]
Рут Картэр Oscar-academy-award-free.png Рут Картэр[en] — «Чорная пантэра»
«Фаварытка»
Найлепшы гук[en]
Oscar-academy-award-free.png Пол Маса[en], Цім Кавагін[en] і Джон Казалі[en] — «Багемская рапсодыя»
Найлепшы гукавы мантаж[en]
Oscar-academy-award-free.png «Багемская рапсодыя»
Найлепшыя візуальныя эфекты[en]
Oscar-academy-award-free.png «Чалавек на Месяцы[en]»
Найлепшы грым і прычоскі[en]
Oscar-academy-award-free.png «Улада[en]»
Найлепшы гульнявы кароткаметражны фільм[en]
Oscar-academy-award-free.png «Скура[en]» (Гай Нэціў[en] і Джэймі Рэй Ньюман[en])[9]
Найлепшы анімацыйны кароткаметражны фільм[en]
Oscar-academy-award-free.png «Бао[en]» (Домі Шы[en])

Зноскі

  1. Кінакрытыкі назвалі магчымых прэтэндэнтаў на "Оскар" . Sputnik (28 чэрвеня 2018). Праверана 11 лютага 2022.
  2. Фільм "Хрусталь" афіцыйна вылучаны на "Оскар" ад Беларусі . Sputnik (1 кастрычніка 2018). Праверана 11 лютага 2022.
  3. Фільм беларускага рэжысёра вылучаны на "Оскар" . Sputnik (1 ліпеня 2018). Праверана 11 лютага 2022.
  4. "Сабібор" Хабенскага вылучаны на "Оскар" ад Расіі . Sputnik (11 верасня 2018). Праверана 11 лютага 2022.
  5. Як прайшло ўзнагароджанне "Оскара" - лепшыя моманты ў фота . Sputnik (25 лютага 2019). Праверана 11 лютага 2022.
  6. Гурт Queen выступіць на цырымоніі ўручэння "Оскара" . Sputnik (19 лютага 2019). Праверана 11 лютага 2022.
  7. Кінаакадэмія ЗША назвала лепшым фільмам года "Зялёную кнігу" . Sputnik (25 лютага 2019). Праверана 11 лютага 2022.
  8. Фільм "Хрусталь" не трапіў у шорт-ліст "Оскара" . Sputnik (18 снежня 2018). Праверана 11 лютага 2022.
  9. «Оскар» за найлепшы фільм года атрымала «Зялёная кніга» . Новы Час (25 лютага 2019). Праверана 9 чэрвеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]