Отар (міфалогія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Отар, міфалогія)
«Продкі Отара», В. Г. Колінгвуд (1908)

Отар (стар.-сканд.: Óttar), таксама вядомы як Отар Прастак — пратэжэ (па некаторых версіях, таксама палюбоўнік) багіні Фрэі. Ён згаданы ў Хіндлулёд са Старэйшай Эды. Там Отар прадстаўлены як вялікі прыхільнік багінь. Ён узвёў з камянёў алтар, хёрг (стар.-сканд.: hörgr), і здзейсніў на ім шмат паднашэнняў і клятваў Фрэі. Багіня адгукнулася на яго малітвы і адправілася на пошукі яго радаводу. Фрэя замаскіравала Отара пад свайго кабана па імі Хільдысвіні і адправілася з ім да вёльвы Хіндле. Там Фрэя вымусіла Хіндлу расказаць Отару пра яго продкаў, а таксама даць яму памятнае зелле, каб ён змог запамятаць усё, што яму было адкрыта.

Паводле меркавання Віктара Рыдберга, Отар — адзін са спосабаў напісання імя Ода[1].

Зноскі

  1. Gods and Goddesses of the Northland, Віктар Рыдберг

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]