Перайсці да зместу

Ота Вільгельм Мазінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Вільгельм Мазінг
ням.: Otto Wilhelm Masing
Дата нараджэння 8 лістапада 1763(1763-11-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1832(1832-03-15)[1] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, лютэранскі пастар, пісьменнік, будзіцелі
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ота Вільгельм Мазінг (ням.: Otto Wilhelm Masing, 8 лістапада 1763 — 15 сакавіка 1832) — эстонскі пастар, асветнік, мовазнаўца.

Нарадзіўся ў сям’і царкоўнага кістара — бацька Хрысціян Мазік (Christian Masick) быў эстонцам, а маці — Ганна Людовіка Хільдэбрант (Anna Ludovica Hildebrandt) — немкай.

Адукацыю атрымаў у Эстляндыі (Нарвская гарадская школа) і Германіі, дзе ён вучыўся ў гімназіі горада Торгау, а затым ва Універсітэце Гале на тэалагічным факультэце. Завяршыўшы адукацыю вярнуўся ў Эстонію.

Служыў пастарам, пачынаючы з 1788 года ў Люганузэ, з 1795 года ў Віру-Нігула. З 1815 года і да самай смерці ў 1832 годзе — пастар у Эксі. З 1818 года асэсар обер-кансісторыі Ліфляндскай губерні, а з 1821 пробст.

Пахаваны ў Тарту на могілках Раадзі.

  1. а б Otto Wilhelm Masing // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.