Ота Кунцэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ота Кунцэ
ням.: Karl Ernst Otto Kuntze
OttoKuntze.jpg
Дата нараджэння

23 чэрвеня 1843(1843-06-23)

Месца нараджэння

Лейпцыг, Германія

Дата смерці

1907(1907)

Месца смерці

Сан-Рэма, Італія

Грамадзянства

Германская імперыя

Род дзейнасці

батанік

Навуковая сфера

Батаніка

Навуковая ступень

доктарская ступень[d][1]

Вядомы як

Аўтар альтэрнатыўнай батанічнай таксанаміі.

Commons-logo.svg Ота Кунцэ на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Kuntze».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI
Персанальная старонка на сайце IPNI

Раней, у некаторых крыніцах, выкарыстоўваліся абазначэнні O.Kuntze і O.Ktze.

Carl Ernst Otto Kuntze на Віківідах
Старонка на Віківідах
Otto Kuntze на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Ота Кунцэ (ням.: Karl Ernst Otto Kuntze; 1843—1907) — нямецкі батанік і падарожнік, вядомы сваімі спробамі ў корані рэфармаваць батанічную таксанамію.

Кароткая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па першай адукацыі Ота Кунцэ быў аптэкарам.

У 1863—1866 гадах ён працаваў у вобласці камерцыі ў Берліне, падарожнічаў па Цэнтральнай Еўропе і Італіі. У 1868—1873 гг. быў уладальнікам фабрыкі па вытворчасці эфірных алеяў. У 1874—1876 гадах падарожнічаў па свеце, пабываў на Карыбскіх астравах, у ЗША, Японіі, у Кітаі, Паўднёва-Усходняй Азіі, на Аравійскім паўвостраве і ў Егіпце. Дзённік падарожжаў быў апублікаваны ў 1881 годзе пад назвай «Around the World» («Вакол свету»).

З 1876 па 1878 год вывучаў прыродазнаўчыя навукі ў Берліне і Лейпцыгу, доктарскую дысертацыю абараніў у Фрайбургу — гэта была манаграфія пра род Хіннае дрэва (Cinchona).

У 1886 годзе Кунцэ наведаў расійскую Пярэднюю Азію, а 18871888 гады правёў на Канарскіх астравах. Вынікі абодвух падарожжаў сталі часткай яго галоўнай працы — трохтамовай працы Revisio Generum Plantarum, апублікаванай у 1891 годзе і заснаванай на аналізе сабранай ім падчас падарожжаў батанічнай калекцыі. Гэта праца выклікала шок і неразуменне ў навуковым свеце, паколькі Кунцэ ў ёй цалкам змяніў батанічную таксанамію, якая існавала да гэтага.

Напачатку 1890-х ён з'ехаў у Паўднёвую Амерыку і пабываў амаль ва ўсіх краінах гэтага рэгіёна. У 1894 годзе ён падарожнічаў па Паўднёвай Афрыцы, у тым ліку наведаў нямецкія калоніі.

У 1904 годзе ён наведаў Аўстралію, Новую Зеландыю, Цэйлон, Самоа, Гаваі і ЗША.

У 1905 годзе на Другім міжнародным батанічным кангрэсе ў Вене яго рэвалюцыйныя ідэі ў вобласці батанічнай наменклатуры зноў не знайшлі разумення сярод вучоных.

У гонар Ота Кунцэ названы шматлікія батанічныя таксоны[2].

У працах Кунцэ было апісана больш за пяцьсот родаў раслін і вялікая колькасць відаў, верагодна, некалькі дзясяткаў тысяч.

Франтыспіс галоўнай працы Ота Кунцэ — Revisio Generum Plantarum

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zanoni T.A. Otto Kuntze botanist. Biography, bibliography, and travels. // Brittonia. 1980. 32, 551—571. — Ота Кунцэ, батанік. Жыццяпіс, бібліяграфія, падарожжы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]