Перайсці да зместу

Ота Мадэрзон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Мадэрзон
ням.: Otto Modersohn
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ням.: Friedrich Wilhelm Otto Modersohn
Дата нараджэння 22 лютага 1865(1865-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1943(1943-03-10)[1][4][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Паўла Мадэрзон-Бекер, Луіза Брэлінг[d] і Хелена Шродэр[d]
Дзеці Крысціян Мадэрзон[d], Ульрых Мадэрзон[d], Ціле Мадэрзон[d] і Эльсбет Мадэрзон[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Уплыў Гермаш Байш[d] і Ойген Дзюкер
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Вільгельм Ота Мадэрзон (ням.: Friedrich Wilhelm Otto Modersohn; 22 лютага 1865, Зост, Вестфалія — 10 сакавіка 1943, Ротэнбург) — нямецкі мастак-пейзажыст.

Мадэрзон пачаў вучобу ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў у 1884 годзе, у 1888 годзе перавёўся ў Акадэмію мастацтваў у Карлсруэ.

У ліпені 1889 года Ота Мадэрзон пазнаёміўся ў Ворпсведэ з Фрыцам Макензенам і Гансам ам Эндэ, стаўшы адным з заснавальнікаў Ворпсведскай калоніі мастакоў.

У 1897 годзе Мадэрзон ажаніўся з Хеленай Шродэр, а ў 1898 годзе ў іх нарадзілася дачка Эльсбет (1898—1984). У 1899 годзе Мадэрзон выйшаў з аб’яднання мастакоў. Яго жонка памерла ў 1900 годзе, і годам пазней ён ажаніўся ў другі раз — з мастачкай Паўлай Бекер.

Пасля часовага растання мужа і жонкі ў 1907 годзе яны разам вярнуліся ў Ворпсведэ, і ў гэты год у іх нарадзілася дачка Мацільда (Ціле). Паўла Мадэрзон-Бекер памерла неўзабаве пасля родаў ад эмбаліі.

У 1908 годзе Ота Мадэрзон пераехаў у суседні пасёлак Фішэрхудэ і ў 1909 годзе ажаніўся трэці раз з Луізай Брэлінг, якая нарадзіла яму дваіх сыноў: Ульрыха (1913—1943) і Хрысціяна (1916 г.н.).

Зноскі

  1. а б Otto Modersohn
  2. Otto Modersohn // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118582925 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Otto Modersohn // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118582925 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. а б http://www.modersohn-museum.de/zum%20werk.html