Ота Нордэншэльд
| Нільс Ота Густаў Нордэншэльд | |
|---|---|
| шведск.: Nils Otto Gustaf Nordenskjold | |
| | |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, выкладчык універсітэта, геолаг, географ, батанічны калекцыянер, навуковы калекцыянер |
| Дата нараджэння | 6 снежня 1869[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 чэрвеня 1928[1][2] (58 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Падданства |
|
| Бацька | Gustaf Nordenskjöld[d] |
| Жонка | Gerd Nordenskjöld[d] |
| Дзеці | Gustaf Nordenskjöld[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
Ні́льс О́та Гу́стаў Но́рдэншэльд (шведск.: Nils Otto Gustaf Nordenskjold, нар. 6 снежня 1869, Сёбелё, блізу Ёнчэпінга — пам. 2 ліпеня 1928, Гётэбарг) — шведскі палярны даследчык і геолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ота Нордэншэльд з’яўляўся пляменнікам выдатнага шведскага вучонага і даследчыка Арктыкі Адольфа Эрыка Нордэншэльда. Пасля заканчэння ўніверсітэта ва Упсале ён у 1894 годзе абараняе доктарскую працу па геалогіі, пазней займае пасады дацэнта і прафесара (з 1905 года — прафесар геаграфіі і этнаграфіі ўніверсітэта ў Гётэборгу). У канцы XIX стагоддзя Нордэншэльд узначальвае некалькі геолага-мінералагічных экспедыцый у Патагоніі, а ў 1898 — у Аляску і раён Кландайк.
У 1901 годзе ён, разам з капітанам Карлам А. Ларсенам, кіруе шведскай антарктычнай экспедыцыяй. Пасля прыпынку ў Буэнас-Айрэсе судна «Антарктыка» з удзельнікамі экспедыцыі ўвайшло ў зону дрэйфуючых льдоў. Тут Нордэншэльд з пяццю спадарожнікамі высадзіўся на востраве Сноў-Хіл, разлічваючы прабыць у Антарктыцы да вясны наступнага года. Экспедыцыйнае судна сышло на поўнач, аднак было зацёрта сярод ільдоў і 12 лютага 1903 года затанула. 16 членам экіпажа разам з капітанам атрымалася высадзіцца на вулканічны востраў Пуле. Вандроўцы былі выратаваны аргентынскім карветам «Уругвай», які праходзіў паблізу, і ў снежні 1903 года дастаўлены ў Буэнас-Айрэс. Нягледзячы на марскую катастрофу, шведская экспедыцыя разглядалася як сур’ёзны навуковы поспех (які абярнуўся, зрэшты, для Нордэншэльда сур’ёзнымі фінансавымі стратамі).
У 1909 годзе вучоны праводзіць даследаванні ў Грэнландыі, у пачатку 20-х гадоў — у Перу і Чылі.
Навуковае прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Ота Нордэншэльда быў названы шэраг геаграфічных аб’ектаў: возера Нордэншэльда ў Торэс-дэль-Пайн (Чылі), частка акіянскага ўзбярэжжа на ўсходняй частцы Антарктычнага паўвострава, ледавік і гара на востраве Паўднёвая Георгія і інш.
Зноскі
- ↑ а б в г д е N Otto G Nordenskjöld — 1917.
- ↑ а б Otto Nordenskjold // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nordenskjöld, Nils Otto Gustaf // https://www.svenskagravar.se/gravsatt/91d4f1ce-63e6-4e90-bdbd-1b49bd02f9c3 — Svenskagravar.se. Праверана 13 мая 2023.
- ↑ Nils Otto Gustaf Nordenskjöld ★ 6 Dec.1869 ✝ 2 Juni 1928 // (unspecified title) Праверана 13 мая 2023.
- Асобы
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 2 чэрвеня
- Памерлі ў 1928 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя ў Швецыі
- Выкладчыкі Упсальскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Грайфсвальдскага ўніверсітэта
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Памерлі 2 ліпеня
- Падарожнікі Швецыі
- Геолагі Швецыі
- Даследчыкі Антарктыкі