Ота Стэнрат
Ота Стэнрат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фінск.: Otto Stenroth | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 мая 1861 |
||||||
Смерць |
16 снежня 1939 (78 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Ота Эліел Стэнрат (фінск.: Otto Eliel Stenroth; 13 мая 1861, Саарыярві — 16 снежня 1939, Хельсінкі) — фінскі юрыст, палітык і банкір; з 27 мая 1918 па 27 лістапада 1918 года — міністр замежных спраў Фінляндыі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1889 года працаваў у сістэме банка Kansallis-Osake-Pankki (KOP), а з 1893 па 1906 год быў у ім намеснікам генеральнага дырэктара. З 1907 па 1908 год і з 1909 па 1918 год быў кіруючым дырэктарам банка Suomen Kiinteistöpanki.
З 1891 па 1900 год быў членам Сейма Фінляндыі, а з 1908 па 1909 год — членам Эдускунты ад Младафінскай партыі. З 1911 па 1918 год быў членам гарадской рады Хельсінкі, а з 1915 па 1918 год — яе віцэ-прэзідэнтам.
З 1908 па 1909 год узначальваў Гандлёва-прамысловую палату Сената ў кабінеце Х’елтана. З набыццём Фінляндыяй незалежнасці, стаў кіраўніком Міністэрства замежных спраў з 27 мая 1918 па 27 лістапада 1918 года.
З 13 снежня 1918 па 20 студзеня 1923 года быў упраўляючым Банка Фінляндыі.
Памёр 16 снежня 1939 года ў Хельсінкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- Міністры замежных спраў Фінляндыі
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1861 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Фінляндскім
- Памерлі 16 снежня
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ў Хельсінкі
- Камандоры Аўстрыйскага ордэна Леапольда
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
- Асобы
- Дэпутаты Эдускунты