Перайсці да зместу

Ота Функе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ота Функе
ням.: Otto Funke
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, фізіёлаг
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1828(1828-10-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1879(1879-08-17) (50 гадоў) ці 16 жніўня 1879(1879-08-16)[3] (50 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ота Функе (ням.: Otto Funke; 18281879) — нямецкі фізіёлаг.

Нарадзіўся 27 кастрычніка 1828 года ў саксонскім горадзе Хемніцы. З 1846 па 1851 г. вывучаў медыцыну ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе з 1852 года пачаў чытаць фізіялогію ў якасці прыват-дацэнта.

У 1854 годзе Функе быў прызначаны экстраардынарным і ў 1856 годзе ардынарным прафесарам фізіялагічнай хіміі ў Лейпцыгу, а ў 1860 годзе перайшоў ардынарным прафесарам фізіялогіі ва Універсітэт Фрэйбурга.

Навуковыя даследаванні О. Функе тычацца ўсіх галінаў фізіялогіі, асабліва складу крыві, усмоктвання тлушчаў, функцыі эпітэлія кішэчніка, вылучэнні поту, рэакцыі нерваў, уплывы аміяку на чалавечы арганізм і г. д.; вынікі многіх гэтых даследаванняў былі апублікаваны аўтарам у медыцынскіх часопісах.

Зноскі

  1. Otto Funke // Base biographiqueBIU Santé.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #116874422 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #116874422 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #116874422 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.