Оўайн ап Хівел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оўайн ап Хівел
вал.: Owain ap Hywel
кароль Дэхейбарта
950 — 987
Сумесна з Родры ап Хівел (950 — 953),
Эдвін ап Хівел (950 — 954)
Папярэднік Хівел Добры
Пераемнік Марэдыд ап Оўайн
кароль Повіса
950 — 987
Папярэднік Хівел Добры
Пераемнік Марэдыд ап Оўайн

Нараджэнне X стагоддзе
Смерць 988
Бацька Хівел ап Кадэл
Маці Элен з Дыведа[d]
Дзеці сыны: Кадвалан, Эйніян, Ідвалан, Марэдыд, Ліварх[1]
Дзейнасць суверэн

Оўайн ап Хівел (вал.: Owain ap Hywel, памёр у 987) — кароль Дэхейбарта і Повіса (950—987), сын Хівела Добрага і яго жонкі Элен[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Хівела Добрага Дэхейбарт быў паасобны паміж яго сынамі — Родры, Эдвінам і Оўайнам. Пры гэтым яны не змаглі ўтрымаць у руках Гвінед, які належаў іх бацьку. У 952 годзе на Дэхейбарт напалі Іяга і Іеяў. У адказ на гэта ў 954 годзе браты Эдвін і Оўайн (Родры памёр за год да гэтай падзеі) здзейснілі паход на Гвінед і дасягнулі Конві, але былі разбіты ў бітве пры Ланрусце.

Пасля смерці Эдвіна пазней у гэтым жа годзе, Оўайн стаў кіраваць Дэхейбартам аднаасобна, але пры гэтым ён быў яшчэ і каралём Повіса. Адмовіўшыся ад заваявання Гвінеда, Оўайн накіраваў свае сілы на ўсход. Тройчы (у 960, 970 і 977 гадах) Оўайн нападаў на Маргануг, але няўдала. Пастарэўшы, Оўайн перадаў (магчыма, нефармальна) уладу свайму старэйшаму сыну Эйніяну, але падчас набегу на Гвент у 984 годзе той загінуў.

Оўайн памёр у 987 годзе, пакінуўшы трон малодшаму сыну Марэдыду, які адным-двума гадамі раней захапіў нарэшце Гвінед.

Падчас кіравання Оўайна, каля 954 года, былі складзены Аналы Камбрыі — важная крыніца па гісторыі Брытаніі V—X стагоддзяў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. — Longmans, Green & Co, 1911.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]