Оўшэн-Сіці (англ.: Ocean City) — курортны горад у акрузе Вустэр, штат Мэрыленд, на усходнім узбярэжжы ЗША. Насельніцтва — 6844 жыхары (перапіс 2020), у летнія месяцы горад прымае ад 320 000 да 345 000 адпачывальнікаў на выходныя і да васьмі мільёнаў наведвальнікаў штогод. Улетку Оўшэн-Сіці становіцца другім па колькасці насельніцтва муніцыпалітэтам Мэрыленда пасля Балтымара. Частка сталічнай вобласці Солсберы.