О. Генры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
О. Генры
Уільям Сідні Портэр
William Sydney Porter by doubleday.jpg
Імя пры нараджэнні:

Уільям Сідні Портэр

Псеўданімы:

O. Henry

Дата нараджэння:

11 верасня 1862(1862-09-11)

Месца нараджэння:

Грынсбара, Паўночная Караліна, ЗША

Дата смерці:

5 чэрвеня 1910(1910-06-05) (47 гадоў)

Месца смерці:

Нью-Ёрк, Штат Нью-Ёрк, ЗША

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg ЗША

Род дзейнасці:

амерыканскі пісьменнік, празаік-навеліст

Гады творчасці:

18991910

Кірунак:

гумар

Жанр:

навелы з тонкім гумарам і нечаканымі развязкамі

Мова твораў:

англійская мова

Дэбют:

«Калядны падарунак Свістуна Дзіка», 1899

О. Ге́нры (англ.: O. Henry, псеўданім, сапраўднае імя Уі́льям Сі́дні По́ртэр — англ.: William Sydney Porter; 18621910) — амерыканскі пісьменнік, празаік, аўтар папулярных навелаў, якія характарызуюцца тонкім гумарам і нечаканымі развязкамі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 11 верасня 1862 ў Грынсбара, штат Паўночная Караліна. Маці памерла, калі яму было тры гады. Бацька-лекар пасля смерці жонкі ператварыўся ў апівоха. Ва ўзросце дваццаці гадоў Уільям пераехаў у Тэхас і пасяліўся ў г. Осціне. Рабіў аптэкарам, фермерам, гандляром і інш., затым уладкаваўся касірам у Першы нацыянальны банк, адначасова займаючыся журналістыкай. У ліпені 1887 ажаніўся з Атол Эстэ. У 1896 годзе, падазраваны ў растраце, уцёк у Гандурас, дзе чакаў прыезду жонкі з дачкой. Але Атол памірала ад сухотаў, і ў 1897 Портэр вярнуўся ў Осцін. Праз год яго прызналі вінаватым і прысудзілі да пяці гадоў зняволення (усяго ён адбыў за кратамі тры з паловай гады).

Выконваючы абавязкі турэмнага фармацэўта, Портер атрымаў магчымасць заняцца літаратурай і пачаў друкавацца пад псеўданімам О. Генры (імя вядомага французскага фармацэўта). Першы свой аповед пад гэтым псеўданімам — «Калядны падарунак па-мексіканску», надрукаваны ў 1899 у «Часопісе Маклюра» (McClure's Magazine), — ён напісаў у турме.

Калі ў ліпені 1901 Портэр выйшаў на волю, у яго ўже была свая чытацкая аўдыторыя. Ён перабраўся ў Нью-Ёрк. Самымі прадуктыўнымі былі 1904-05 гады, калі ён пісаў па аповедзе за дзень для Sunday World, ахвяруючы мастацкай праўдай на карысць забаўляльнасці.

У 1907 пісьменнік ажаніўся ў другі раз, але на той час ён ужо быў пад уладаю алкаголя, і шлюб неўзабаве распаўся. Памёр у Нью-Ёрку 5 чэрвеня 1910 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне сатырычнага рамана ў навэлах «Каралі і капуста» (Cabbages and Kings, 1904) адбываецца ў Цэнтральнай Амерыцы, зборніка «Сэрдца Захаду» (The Heart of the West, 1907) — на тэхаскіх ранча, а «Голас вялікага гораду» (The Voice of the City, 1908) — у Нью-Ёрку. У зборнік «Чатыры мільёны» (The Four Million, 1909) увайшлі такія аповеды, як «Дары мудрацоў» (The Gift of the Magi), «Пакой пад дахам» (The Furnished Room), «Стралок і скарбы» (Mammon and the Archer).

Творы О. Генры адметныя вынаходніцкай фабулай, нечаканымі развязкамі, насмешлівым гумарам. Яны ствараюць казачна-авантурную эпапею амерыканскага жыцця, поўную дакладных бытавых прыкметаў і трапных сацыяльных назіранняў. Тыповы герой О. Генры — «маленькі амерыканец» з яго правам на шчасце.

У зборнік «Постскрыптумы» (Postscripts), выдадзены ўжо пасля смерці О. Генры, увайшлі фельетоны, накіды і гумарыстычныя нататкі, напісаныя ім для газеты Post (Х'юстан, штат Тэхас, 1895-96). Агулам О. Генры напісаў 273 апавяданні; поўны збор яго твораў складае 18 тамоў.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


  1. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8