О (кірыліца)
|
Літара О | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||
| Кірыліца | ||||||
|
А · Б · В · Г · Ґ · Д · Ѓ | ||||||
| Неславянскія літары | ||||||
|
А̄ · А́ · А̀ · Ӑ · А̂ · А̊ · Ӓ | ||||||
| Састарэлыя літары | ||||||
|
Ꙁ · Ꙇ · Ҁ · Ѻ · Ѹ · Ѡ · Ѽ | ||||||
| Літары кірыліцы |

О, о — літара ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (15-я ў балгарскім, 16-я ў беларускім і рускім, 18-я ў сербскім, 19-я ў македонскім і ўкраінскім); выкарыстоўваецца таксама ў алфавітах некаторых неславянскіх моў. У стара- і царкоўнаславянскай азбуках носіць назву «онъ» (што абазначае не толькі «ён», але і «той»). У старажытнай кірыліцы з’яўляецца 16-й па ліку, выглядае як
мае лікавае значэнне 70. У глаголіцы па ліку 17-я, мае выгляд Ⱁ і лікавае значэнне 80.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з кірыліцкай О («он»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Ο («о мікрон»), якая ў сваю чаргу паходзіць ад фінікійскай літары 𐤏 («аін»); для глагалічнага варыянта ёсць версіі, якія звязваюць яго з семіцкімі літарамі аін ці ваў. У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [о] пасля цвёрдых зычных (народъ, столъ). У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным. Паралельна з ёй для абазначэння гука [о] пераважна ў пачатку слоў выкарыстоўвалася літара ѡ («отъ», лічбавае значэнне «восемсот»), утвораная на аснове грэка-візантыйскай ω («амега»): ѡлово, ѡраті[1].
Беларуская мова
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай беларускай мове літара о абазначае лабіялізаваны галосны гук [о] задняга рада сярэдняга пад’ёму ў пачатку слоў і пасля цвёрдых зычных пад націскам (Орша, родны). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную формы. Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне пятнаццаты (група «О»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (шыфр № 50)[1].
Табліца кодаў
[правіць | правіць зыходнік]| Кадзіроўка | Рэгістр | Дзесяцічны код | 16-рыч ны код | Васьмерычны код | Двайковы код |
|---|---|---|---|---|---|
| Юнікод (звычайнае О, о) |
Вялікая | 1054 | 041E | 002036 | 00000100 00011110 |
| Радковая | 1086 | 043E | 002076 | 00000100 00111110 | |
| Юнікод (шырокае Ѻ, ѻ) |
Вялікая | 1146 | 047A | 002172 | 00000100 01111010 |
| Радковая | 1147 | 047B | 002173 | 00000100 01111011 | |
| Юнікод (вузкае ᲂ) |
Вялікая | - | - | - | - |
| Радковая | 7298 | 1C82 | 016202 | 00011100 10000010 | |
| ISO 8859-5 | Вялікая | 190 | BE | 276 | 10111110 |
| Радковая | 222 | DE | 336 | 11011110 | |
| ЯКІ-8 | Вялікая | 239 | EF | 357 | 11101111 |
| Радковая | 207 | CF | 317 | 11001111 | |
| Windows-1251 | Вялікая | 206 | CE | 316 | 11001110 |
| Радковая | 238 | EE | 356 | 11101110 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б О // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 392. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Булич С. К. О // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Карский Е. Ф. Славянская кирилловская палеография / отв. ред. акад. В. И. Борковский. — 2-е изд., факсимильное. — Л., М.(факс.): Из-во АН СССР; из-во «Наука» (факс.), 1928, 1979 (факс.). — С. 195—197. — 494 с. — 2700 экз.
- О, о // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая российская энциклопедия, 2004—2017.
- Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.
