П’етра Джэрмі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з П'етра Джэрмі)
П’етра Джэрмі
Дата нараджэння 14 верасня 1914(1914-09-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1974(1974-12-05)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0314584
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

П’етра Джэрмі (італ.: Pietro Germi; 14 верасня 1914, Генуя — 5 снежня 1974, Рым) — італьянскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст.

Скончыў Эксперыментальны кінацэнтр у Рыме. Сацыяльна-крытычныя фільмы «Аблудная моладзь» (1947), «У імя закону» (1949, у савецкім пракаце «Пад небам Сіцыліі»), «Дарога надзеі» (1950), «Горад абараняецца» (1951), «Машыніст» (1956) і «Бесхарактарны мужчына» (1958, у апошніх сыграў галоўныя ролі) паставілі Джэрмі ў лік найбольш значных майстроў неарэалізму. Карысталіся поспехам яго сатырычныя трагікамедыі пра сіцылійскія норавы: «Развод па-італьянску» (1961), «Спакушаная і пакінутая» (1964), «Альфрэда, Альфрэда» (1971) і вясёлая і гарэзлівая камедыя «Серафіна» (1969).

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Джерми Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]