ПА Сокалы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Партызанскі атрад «Сокалы», разведвальна-дыверсійная група з 11 чалавек пад камандваннем капітан дзяржбяспекі К. П. Арлоўскага («Раман») дэсантавана 26.10.1942 года на Ганцаўшчыну з Масквы. Выбар месца дыслакацыі групы у Ганцавікім раёне быў невыпадковы, бо «Раман» добра ведаў гэтыя мясціны — у пачатку 1920-ых у якасці камандзіра партызанскага атрада вёў дзеянні супраць уладаў Другой Рэчы Паспалітай і быў вядомы ў тутэйшых мясцінах пад як «Муха-Міхальскі».

Акрамя «Рамана» ў склад разведвальна-дыверсійнай групы ўвахдзілі восем кадравых вайскоўцаў — Р. В. Івашкевіч, іспанец Хустэ Лопэс, А. М. Бліноў, Н. Г. Калмыкоў, А. А. Васілевіч, І. К. Тупік, І. К. Трыцавец і І. І. Якубоўскі. Яны і склалі ядро партызанскага атрада «Сокалы», сфарміраванага «Раманам» на базе разведвальна-дыверсінай групы з мясцовага насельніцтва. Да лета 1943 атрад разросся і налічваў у сваіх радах больш за 200 чалавек.