Паала Лучыа Анафеста
| Паала Лучыа Анафеста | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Paolo Lucio Anafesto | |||||||
| | |||||||
| Герб | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
| Пераемнік | Марчэла Тэгаліана | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | VII стагоддзе | ||||||
| Смерць |
717 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Q59812475? | ||||||
| Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Паала Лучыа Анафеста, Паалучыа Анафеста (італ.: Paolo Lucio Anafesto, лац.: Paulus Lucius Anafestus; памёр у 717 г.) — першы, магчыма, легендарны венецыянскі дож.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку быў дваранінам у Эраклеі (Чытанова), горадзе Венецыянскай вобласці, якую кантралявала Візантыйская імперыя. Ад яе імя правінцыяй кіраваў Magister militum і 12 абраных мясцовых прадстаўнікоў. У 697 г. патрыярх Града ў Эраклеі прапанаваў жыхарам Венецыі абраць мясцовага дожа, каб пакласці канец супярэчнасцям кланаў і аб’яднаць насельніцтва дзеля супраціву лангабардам і славянам. Абраны быў Паала Лучыа Анафеста, які заключыў дамову з кіраўніком Ламбардыі — Ліўпрандам. Аднак гэтым падзеям няма пацверджання ў летапісных крыніцах. Адзінае, што вядома з пісьмовых дакументаў, — гэта тое, што нейкі Паўліцый (верагодна, экзарх Равены Павел) кіраваў абаронай венецыянскай граніцы каля Эраклеі. Выбар незалежнага дожа без згоды візантыйскага імператара ў той час быў сумнеўны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паоло Лучио Анафесто (руск.)