Перайсці да зместу

Пабеднае (Дзяржынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пабеднае
Уезд з боку суседняй вёскi Сакольшчына
Уезд з боку суседняй вёскi Сакольшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Ракаедаўшчына
Насельніцтва
  • 99 чал. (2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Аўтамабільны код
5
СААТА
6222820069
Пабеднае на карце Беларусі ±
Пабеднае (Дзяржынскі раён) (Беларусь)
Пабеднае (Дзяржынскі раён)
Пабеднае (Дзяржынскі раён) (Мінская вобласць)
Пабеднае (Дзяржынскі раён)

Пабе́днае[1] (трансліт.: Pabiednaje, руск.: Победное; да 30 ліпеня 1964 года Ракае́даўшчына[2]) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дабрынёўскага сельсавета. Знаходзіцца за 22 км на ўсход ад Дзяржынска, 9 км ад станцыі Фаніпаль на чыгуначнай лініі Мінск—Баранавічы, 34 км ад Мінска.

У канцы XVIII ст. засценак Ракаедаўшчына ў Мінскім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ, уласнасць Радзівілаў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1800 г. 14 двароў, уладанне Д. Радзівіла. У 1-й пал. ХІХ ст. засценак у складзе маёнтка Віцкаўшчына князя Л. Вітгенштэйна. Затым маёнтак знаходзіўся ў арэндзе ў памешчыка І. Багдашэўскага, у засценку дзейнічалі праваслаўная капліца, піцейны дом. У 2-й пал. XIX — пач. XX ст. засценак у Станькаўскай воласці Мінскага павета Мінскай губерні. З 20.8.1924 г. ў Рубілкаўскім с/с (з 23.03.1932 да 14.5.1936 г. нацыянальны польскі) Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі, з 18.1.1931 г. Койданаўскага (29.6.1932 г. перайменаваны ў Дзяржынскі), з 31.7.1937 г. Заслаўскага, з 4.2.1939 г. зноў Дзяржынскага раёнаў, з 20.2.1938 г. ў Мінскай вобл. У 1926 г. ў засценку 7 двароў, 25 жыхароў, на аднайменным хутары — 1 двор, 8 жыхароў. У час калектывізацыі арганізаваны калгас. У Вялікую Айчынную вайну з 28.6.1941 г. да 6.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. На фронце загінулі 2 вяскоўцы. Пасля вайны ўваходзіла ў калгас «Камінтэрн» (цэнтр — в. Томкавічы). Да 1964 года вёска мела назву Ракаедаўшчына. У 1991 г. 50 двароў. У 2009 г. ў складзе СВК «Праўда-Агра», 38 гаспадарак. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Рубілкаўскага сельсавета[3].

На могілках помнік на брацкай магіле 16 савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1941 г.

  • 1800 — 61 чал.
  • 1917 — 37 чал.
  • 1960 — 82 чал.
  • 1991 — 155 чал.
  • 2009 — 118 чал.
  • 2018 — 107 чал.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пабе́дная, ж.. Ракае́даўшчына, ж.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.