Перайсці да зместу

Пабла Аймар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Пабла Аймар
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лістапада 1979(1979-11-03)[1][2][…] (46 гадоў)
Грамадзянства
Рост 170 см
Вага 65 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1993—1997 Рывер Плэйт
1996—2000 Рывер Плэйт 82 (21)
2001—2006 Валенсія 162 (27)
2006—2008 Рэал Сарагоса 53 (5)
2008—2013 Бенфіка 107 (12)
2013—2014 Johor Darul Ta'zim F.C.[d] 8 (2)
2015 Рывер Плэйт 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабла Сезар Аймар (ісп.: Pablo Cesar Aimar; нар. 3 лістапада 1979 года, Рыа-Куарта, Аргенціна) — былы аргенцінскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. У 1999—2009 гадах — ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Пабла Аймар пачаў займацца футболам у школе аргенцінскага клуба «Эстудыянтэс». Там на яго звярнуў увагу тагачасны трэнер «Рывер Плэйт» — Даніэль Пасарэлла, і неўзабаве Аймар далучыўся да юніёрскай каманды «Рыверу»[3]. 11 жніўня 1996 года ва ўзросце 16 гадоў, Аймар дэбютаваў у чэмпіянаце Аргенціны за галоўную каманду «мільянераў» і ў тым жа сезоне ўпершыню за кар’еру стаў чэмпіёнам краіны. Праз некалькі гадоў Аймар заваяваў месца ў асноўным складзе «Рывер Плэйт» і рэпутацыю аднаго з самых таленавітых футбалістаў Паўднёвай Амерыкі.

На Пабла прэтэндавалі адразу «Інтэр» і «Барселона»[4], але сам Аймар абраў «Валенсію» для працягу кар’еры, дзе тады гулялі трое яго суайчыннікаў[5]. Трансфер Аймара, гэта значыць 24 млн долараў, стаў самым буйным у гісторыі «кажаноў».

У «Валенсіі» Аймар адразу заявіў пра сябе як ігрок стартавага складу. Ён дапамог валенсійцам дабрацца да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2000—2001 гадоў, аднак там яго і ўсю каманду спасцігла няўдача — «Валенсія», якая вяла ў ліку па ходзе гульні, атрымала паражэнне ў серыі пенальці мюнхенскай «Баварыі». У наступным сезоне з «Валенсіяй» Аймар атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Іспаніі, у 2004 годзе «кажаны» паўтарылі гэты поспех, дадаўшы да іспанскага тытулу перамогу ў Кубку УЕФА і Суперкубку Еўропы.

У 2006 годзе Аймар перайшоў з «Валенсіі» ў «Сарагоса», якая заплаціла за аргенцінца 11 млн еўра. Афіцыйныя прадстаўнікі новай каманды Пабла назвалі гэты трансфер «самым важным у гісторыі клуба»[6]. Але надоўга затрымацца ў сталіцы Арагона ў Аймара не атрымалася, бо ў 2008 годзе «Сарагоса» вылецела з Ла Лігі, і ён вырашыў змяніць клуб. Новым месцам працы Аймара стала «Бенфіка»[7].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 годзе Пабла ўпершыню быў выкліканы ў асноўную каманду зборнай Аргенціны. Аймар браў удзел у чэмпіянатах свету 2002 і 2006 гадоў у складзе зборнай Аргенціны.

«Рывер Плэйт»:

«Валенсія»:

«Бенфіка»:

«Джахор Дарул Такзім»:

Аргенціна:

  1. Pablo Aimar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pablo Aimar // FBref
  3. Пабло Аймар — чересчур серьёзный «шут». «Советский спорт»
  4. «Валенсия» не упустит Пабло Аймара! sports.ru
  5. Аймар достался «Валенсии» за 15 млн долларов. sports.ru
  6. Пабло Аймар меняет «Валенсию» на «Сарагосу». sport.ru
  7. В четверг Аймар подпишет с «Бенфикой» трёхлетний контракт. championat.ru