Пабяржэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Пабяржэ
літ.: Paberžė
Герб
Герб
Paberze church.JPG
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Падбярэззе
Насельніцтва
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-14031
Пабяржэ на карце Літвы
Пабяржэ (Літва)
Пабяржэ

Пабя́ржэ[1] (літ.: Paberžė, традыцыйная беларуская назва — Падбярэззе) — вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Пабяржэўскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мусе[ru], на поўнач ад Вільнюса. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Падбярэззе датуецца 1484 годам, калі яно ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1503 годзе тут збудавалі касцёл.

У XVI ст. Падбярэззе ўпамінаецца як мястэчка, якое знаходзілася ў валоданні віленскіх біскупаў.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

Каля 1887 года ў Падбярэззі было 67 будынкаў. У 1900 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падбярэззе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Падбярэззе апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: ~1887 год — 1119 чал., з іх 432 каталікі, 129 праваслаўных і 558 іўдзеяў[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 919 чал.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса (1932)
  • Могілкі іўдзейскія

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]