Паб’яніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Паб’яніцы
польск.: Pabianice
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Pabianice centrum.jpg
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
32,99 км²
Вышыня цэнтра
174—203 м
Насельніцтва
69 598 чалавек (2010)
Шчыльнасць
2115 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 42
Паштовы індэкс
95-200
Афіцыйны сайт
Паб’яніцы на карце Польшчы
Паб’яніцы (Польшча)
Паб’яніцы

Паб’яні́цы[1] (польск.: Pabianice) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Паб’яніцкага павета Лодзьскага ваяводства[2]. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Паб’яніцы. Паб’яніцы ўваходзяць у Саюз польскіх гарадоў. Патрон горада — св. Максіміліян Марыя Кольбэ.

Насельніцтва: 71 313 чалавек (на 30.06.2004).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад належыць да гарадской агламерацыі Лодзь. Плошча горада 32,9 км². Горад выцягнуты з захаду на ўсход і ляжыць на раўніне. Самы нізкі пункт гораду (+174 м) знаходзіцца над ракой Дабрынкай, каля паўночнай мяжы гораду. Самы высокі пункт горада (+203 м) знаходзіцца на поўдзень ад гарадскога лесу. Горад мяжуе з Лоддзю і гмінамі Добрань, Ксавераў, Паб’яніцы і Жгоў.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Хоць шмат якія прадпрыемствы і заняпалі ў час пераходу да рыначнай эканомікі ў 1990-х, традыцыйна найважнейшая ў горадзе — лёгкая прамысловасць. Важныя месцы ў агульнай структуры займаюць таксама хімічная, харчовая і электрамеханічная галіны прамысловасці. У 1989 у горадзе працавалі каля 180 дзяржаўных і кааперацыйных прадпрыемстваў, у якіх былі заняты каля 30 тыс. чал. У 2003 дзейнічалі каля 2200 прадпрыемстваў, у якіх былі заняты каля 12 тыс. чал.

Структурны выклад прамысловасці Паб’яніцаў у 2003:

  • лёгкая 27 %
  • хімічная 19 %
  • харчовая 16 %
  • электрамеханічная 13 %
  • дрэваапрацоўчая 7 %
  • іншыя 18 %

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паб’яніцы з’явіліся, верагодна, на стыку X—XI стагоддзяў, і былі тады невялікім паселішчам у лясах над рэчкаю Дабрынкай, прытокам Неру. З гэтых часоў паходзіць і назва мясцовасці, ад імя верагоднага заснавальніка Фабіян[3]. З цягам часу, сапраўднае значанне назвы было забыта, і, напрыклад, у канцы 19 ст. мясцовы этнограф Максіміліян Барух вывеў з мясцовых легенд, што, дзей, пачатковая назва была ці Пабаўніцы (Pobawianice), ці Пабіяніцы (Pobijanice), ад месцаў забавы мясцовых князёў ці ад іх жа звычаю ладзіць у мясцовых лясах паляванні (бі́цці дзічыны). Яшчэ адна легенда выводзіла назву ад імя быцам бытнай тут князёўны Фабіянкі (Fabianka), якая, была, дзей, такая брыдкая, што яе трэба было хаваць ад людзей.

Калі вёска стала горадам, дакладна невядома, бо адпаведныя дакументы згарэлі ў 16 ст. Хоць згоду на закладанне гораду даў у рукі кракаўскага біскупа Яна Мускаты яшчэ Уладзіслаў Лакетак у 1297 г., але ажыццявіць мэту ўдалося ажно ў сяр. 14 ст. Даследчыкі найчасцей згаджаюцца з перыядам 13421354 гг., г.зн., адначасна з узнікненнем тутэйшай парафіі. Першыя ўзгада́нні Паб’яніцаў у гістарычных крыніцах паходзяць з канца 14 ст. Але вядома, што Казімір Вялікі надаў два кірмашовыя дні, аўторак і пятніцу, ужо гораду Паб’яніцы.

Зноскі