Павал Урбан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Урбан
Дата нараджэння 27 сакавіка 1924(1924-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2011(2011-02-02) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы Інстытут вывучэння СССР у Мюнхене (1956—1974)
Радыё Свабода (1974—1989)
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Альма-матар

Павал (Павел, Паўла) Урбан (англ.: Paviel Urban; 27 сакавіка 1924, в. Закаліўе, цяпер Лепельскі р-н — 2 лютага 2011[1], г. Мюнхен; Псеўданімы: Паўлюк Вазёрны) — дзеяч беларускай эміграцыі, гісторык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Бацька меў 9 га зямлі і быў раскулачаны ў калектывізацыю. У 2-ю сусветную вайну на акупаванай тэрыторыі, служыў у беларускай паліцыі, Беларускай Краёвай Абароне. З лета 1944 года ў Германіі. Пасля вайны ў лагерах для перамешчаных асоб, дзе скончыў беларускую гімназію. У 1948 годзе выехаў з сябрамі ў Вялікабрытанію, працаваў на вугальных шахтах. З 1950 года ў Бельгіі, скончыў гістарычны факультэт Лёвенскага ўніверсітэта. Абараніў дысертацыю «Вялікае Княства Літоўскае ў часы вялікага князя Аляксандра (1492—1506)». У 1955—1972 гадах[2] працаваў у Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен). Быў скарбнікам і адміністратарам выдавецтва «Бацькаўшчына»[2]. Рыхтаваў матэрыялы і пісаў артыкулы для часопіса «Запісы БІНІМ», газеты «Бацькаўшчына», беларускай рэдакцыі радыё «Свабода» ў Мюнхене[2]. У 1974—1989 гадах — супрацоўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». Доўгі час жыў і памёр у Мюнхене.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • The Twentieth Party Congress and the National Question, 1957;
  • Сучасныя палітычныя тэндэнцыі ў савецкай гістарычнай навуцы Беларусі // Беларускі зборнік. München, 1957. С. 40—63;
  • Belorussian Opposition to the Soviet Regime, 1958;
  • The Belorussian Soviet Socialist Republic: A Brief Historical Outline, 1959;
  • Стан вывучэньня гісторыі Беларусі ў БССР // Запісы № 1(7). Мюнхен, 1962. С. 203—225;
  • Кастусь Каліноўскі й «Мужыцкая Праўда» // Запісы № 2(8). Мюнхен, 1963. С. 37—73;
  • Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва» // Запісы № 3(9). Мюнхен, 1964. С. 35—90;
  • У сьвятле гістарычных фактаў. Мюнхен — Нью-Йорк, 1972 (палеміка з Л. Абэцэдарскім, «В свете неопровержимых фактов», 1969[3]);
  • Ці імкнецца беларускі народ (беларусы ў БССР) да незалежнасці?, 1982 (перадр. «Куфэрак Віленшчыны» 1/2000);
  • Да пытання этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвінаў. Мн., 1994;
  • Старажытныя ліцьвіны: Мова. Паходжаньне. Этнічная прыналежнасьць. Мн., 2001 (2 выд.: Мн., 2003).

Зноскі

  1. Памёр беларускі эміграцыйны гісторык Павал Урбан // «Радыё Свабода». 2011, 2 лютага.
  2. 2,0 2,1 2,2 Лебедзь М. Навуковыя набыткі…
  3. Смалянчук А. Феномен беларускай…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Календарыюм // «Czasopis», 03/2004;
  • Лебедзь М. Навуковыя набыткі эмігрантаў: Дзейнасць беларускай эміграцыі на ніве навукі ў ФРГ у 1965—1990 гадах // Новы Час. № 14(19), кастр. 2003;
  • Памёр беларускі эміграцыйны гісторык Павал Урбан // «Радыё Свабода». 2011, 2 лютага.
  • Смалянчук А. Феномен беларускай савецкай гістарыяграфіі // Гістарычны Альманах, 10/2004;
  • Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. — Мн., 2002.