Павел Іванавіч Рубіс
Павел Іванавіч Рубіс | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1923 |
Месца нараджэння | Расонскі раён, Віцебская вобласць |
Дата смерці | 10 красавіка 1996 (73 гады) |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Павел Іванавіч Ру́біс[1] (7 лютага 1923, Расонскі раён, Віцебская вобласць — 10 красавіка 1996) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер ордэна Славы, камандзір разліку кулямётнай роты 417-га стралковага палка 43-й арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, сяржант.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 лютага 1923 года ў вёсцы Мікуленкі Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Скончыў 7 класаў. Працаваў у калгасе. У перыяд часовай акупацыі варожымі войскамі тэрыторыі Беларусі Павел Рубіс быў партызанам у Расонскай партызанскай брыгадзе імя Сталіна.
У Чырвонай Арміі і ў баях Вялікай Айчыннай вайны з лістапада 1943 года.
Курсант вучэбнай роты 156-й стралковай дывізіі Павел Рубіс ў баі за вёску Філіпенкі, размешчаную ў трох дзясятках кіламетрах на паўночны захад ад горада Віцебска, 26 снежня 1943 г. знішчыў больш за дзесяць праціўнікаў.
Загадам па 156-й стралковай дывізіі ад 27 снежня 1943 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях курсант вучэбнай роты Рубіс Павел Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].
Камандзір разліку кулямётнай роты роты 417-га стралковага палка сяржант Павел Рубіс ў раёне вёскі Пазолі, размешчанай у шаснаццаці кіламетрах на паўднёвым усходзе ад латвійскага горада Елгава, пры фарсіраванні ракі Ліелупе, прыкрываючы агнём кулямёта пераправу, 14 верасня 1944 года вывеў са строю два варожыя кулямёты з разлікамі.
Загадам па 43-й арміі ад 12 лістапада 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях сяржант Рубіс Павел Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].
Камандзір кулямётнага разліку Павел Рубіс пры наступе на чыгуначную платформу «Клаўс-Пусен», размешчаную на поўнач ад горада Мемель — літоўскі горад Клайпеда, 13 студзеня 1945 знішчыў 130 праціўнікаў і варожы станковы кулямёт разам з разлікам. Быў кантужаны, але не пакінуў поле бою, працягваў адбіваць контратакі ворага да падыходу падмацавання.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі сяржант Рубіс Павел Іванавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[2].
У 1947 годзе старшына Рубіс П. І. дэмабілізаваны. Жыў у гарадскім пасёлку Расоны Віцебскай вобласці. У 1954 годзе скончыў Полацкае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі. Член КПСС з 1975 года. Працаваў трактарыстам у Расонскім лясгасе. Памёр 10 красавіка 1996 года.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ а б в г Павел Іванавіч Рубіс на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рубіс Павел Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 421. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. — Минск, 1970. (руск.)
- Долготович Б. Д. Кавалеры ордена Славы. — Минск, 2006. (руск.)
- Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Иванович Рубис на сайце «Героі краіны»
- Рубіс Павел Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Расонскім раёне
- Памерлі 10 красавіка
- Памерлі ў 1996 годзе
- Сяржанты і старшыны СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Славы
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Поўныя кавалеры ордэна Славы
- Члены КПСС