Павел Іванавіч Сядзько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Павел Сядзько
Поўнае імя Павел Іванавіч Сядзько
Нарадзіўся 3 красавіка 1998(1998-04-03)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 178 см
Вага 65 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 98
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2021 Беларусь Дынама (Брэст) 90 (14)
2019—2020   Беларусь Рух (Брэст) 32 (8)
2021—2022 Расія Тарпеда (Масква) 9 (0)
2022— Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 19) 6 (0)
2017—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (1)
2017— Беларусь Беларусь 11 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2022

Павел Сядзько (нар. 3 красавіка 1998) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2015 года пачаў выступаць за дубль. 14 верасня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 78-й хвіліне матча з «Белшынай» (2:1). Неўзабаве стаў трапляць і ў стартавы склад брэстчан, а 5 кастрычніка забіў свой першы гол у наймацнейшым дывізіёне — у браму мінскага «Дынама». Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць барысаўскі БАТЭ[4], аднак паўабаронца застаўся ў Брэсце.

У сезоне 2016 ужо быў іграком асноўнага складу, звычайна выхадзіў на замену. З чэрвеня 2017 года стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак у кастрычніку зноў пачаў выхадзіць на замену. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна.

У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[5], а ў ліпені арэнда была падоўжана да канца года[6]. Замацаваўся ў стартавым складзе «Руха» і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У першай палове 2020 года гуляў за «Рух» у Вышэйшай лізе, а ў ліпені 2020 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7], дзе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2021 года падпісаў новы кантракт з «Дынама»[8]. Стаў адным з лідараў каманды, забіўшы за сезон 7 галоў у чэмпіянаце Беларусі. У верасні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[9] і хутка быў заяўлены за маскоўскае «Тарпеда»[10]. Правёў 9 матчаў у сезоне 2021/22, па выніках якога клуб выйшаў у Прэм’ер-лігу. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў кантракт быў датэрмінова разарваны[11], і неўзабаве паўабаронца падпісаў пагадненне з «Гомелем»[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2016 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы і дапамог беларускай зборнай выйсці ў элітны раўнд.

1 верасня 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2019 супраць Грэцыі (0:2) і быў выдалены ў другім тайме. У далейшым стаў адным з асноўных ігракоў моладзевай зборнай.

9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Арменіі (1:4). Пазней доўгі час не выклікаўся ў зборную, зноў трапіў у яе склад, калі згуляў 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д1 Дынама Беларусь 8 1
2016 Д1 Дынама Беларусь 12 1
2017 Д1 Дынама Беларусь 22 1
2018 Д1 Дынама Беларусь 16 3
2019 Д2 Рух Беларусь 21 6
2020 (1) Д1 Рух Беларусь 11 2
2020 (2) Д1 Дынама Беларусь 12 1
2021 (1) Д1 Дынама Беларусь 20 7
2021/22 Д2 Тарпеда Расія 9 0

Зноскі