Павел Іванавіч Ягужынскі
Павел Іванавіч Ягужынскі | ||||
---|---|---|---|---|
| ||||
| ||||
|
||||
Пераемнік | М. Ю. Трубяцкі | |||
|
||||
Нараджэнне |
1683[1] |
|||
Смерць |
17 красавіка 1736 |
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Ягужынскія[d] | |||
Бацька | Janis[d][3] | |||
Жонка | Ганна Гаўрылаўна Бястужава-Руміна[d] і Anna Fyodorovna Khitrovo[d] | |||
Дзеці | Сяргей Паўлавіч Ягужынскі[d], Praskovya Yaguzhinskaya[d] і Наталля Паўлаўна Ягужынская[d] | |||
Прыналежнасць | Расійская імперыя[1] | |||
Званне | генерал-аншэф | |||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Іванавіч Ягужынскі (Ягушынскі) (1683, Кублічы, Полацкае ваяводства Вялікае Княства Літоўскае — 6 (17) красавіка 1736, Санкт-Пецярбург) — граф, генерал-аншэф, рускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, паплечнік Пятра I.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын арганіста, выхадца з ВКЛ. Верагодна, паходзіць з мястэчка Кублічы Полацкага ваяводства Вялікага княства Літоўскага (цяпер — Ушацкі раён, Віцебская вобласць).
У 1687 годзе разам з сям’ёй бацькі прыязджае ў Расію.
У 1701 годзе залічаны ў гвардыю, у Праабражэнскі полк, стаўшы дзеншчыком Пятра I.
9 ліпеня 1706 года атрымаў ад Пятра I у вечнае валоданне востраў на рацэ Яўза паблізу Нямецкай слабады ў Маскве.
У 1710 годзе — камер-юнкер, капітан Праабражэнскага палка. Ажаніўся з Ганнай Фёдараўнай Хітровай і, атрымаўшы за ёй велізарны пасаг, зрабіўся адным з найбагацейшых людзей свайго часу.
Ў 1711 годзе ўдзельнічаў у Пруцкім паходзе. У тым жа годзе суправаджаў Пятра ў Карлсбадзе і Таргау на вяселле царэвіча Аляксея. У чэрвені 1711 атрымаў званне палкоўніка, 3 жніўня 1711 — Генерал-ад’ютанта.
У 1712 годзе ў ліку нешматлікіх прысутнічаў на вяселлі Пятра I з Мартай Скаўронскай. Суправаджаў Пятра I за мяжу.
У лістападзе 1713 — пасланы да двара караля Даніі і Нарвегіі з паведамленнем аб прыбыцці Пятра I з войскам у герцагства Мекленбург.
У 1714 адпраўлены ў Данію для падтрымкі акрэдытаванага там князя В. Л. Далгарукава з мэтай дамагчыся сумесных з Даніяй дзеянняў супраць Швецыі.
У 1718 годзе на яго ўскладзена назіранне за «скарэйшым уладкаваннем прэзідэнтамі сваіх калегій».
У 1719 годзе ўдзельнічаў у працы Аландскага кангрэса.
У 1720—1721 гадах — Расійскі пасланнік ў Аўстрыі.
24 жніўня 1721 года Ягужынскі выехаў для ўдзелу ў рабоце Ніштацкага кангрэса, але па просьбе графа Астэрмана выбаргскі камендант І. М. Шувалаў на цэлых два дні затрымаў яго ў Выбаргу, і калі Павел Ягужынскі прыехаў у Ніштат, то мір ужо быў заключаны.
З 22 студзеня 1722 — генерал-лейтэнант.
У перыяд 18 студзеня 1722—1726 года — генерал-пракурор Сената (першы ў гісторыі Расіі), змагаўся з казнакрадствам.
У 1723 годзе — развёўся з першай жонкай. Ажаніўся другім шлюбам з Ганнай Гаўрылаўнай Галоўкінай, дачкой канцлера графа Г. І. Галоўкіна.
У маі 1724 пры установе для каранацыі Кацярыны I роты кавалергардаў, быў прызначаны яе камандзірам з чынам капітан-паручніка.
11 ліпеня 1724 удастоены ордэна Св. Андрэя Першазваннага. 30 жніўня 1725 г удастоены ордэна Святога дабравернага Вялікага Князя Аляксандра Неўскага.
З 3 жніўня 1726 па 1727 — паўнамоцны міністр пры польскім сойме ў Гродна. З 24 кастрычніка 1727 года — генерал-аншэф.
28 красавіка 1735 г. стаў кабінет-міністрам з вяртаннем пасады обер-шталмайстра. У студзені 1736 захварэў на падагру і ліхаманку і ў красавіку таго ж года памёр.
Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры.
Зноскі
- ↑ а б Ягужинский, Павел Иванович // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ↑ Ягужинский Павел Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- Нарадзіліся ў 1683 годзе
- Нарадзіліся ў Полацкім ваяводстве
- Памерлі 17 красавіка
- Памерлі ў 1736 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Асобы
- Пахаваныя ў Аляксандра-Неўскай лаўры
- Кавалергарды
- Паплечнікі Пятра I
- Удзельнікі Паўночнай вайны
- Нарадзіліся ва Ушацкім раёне