Павел Іосіфавіч Каруза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Іосіфавіч Каруза
Дата нараджэння 12 (24) лютага 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1988(1988-01-25) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фалькларыст, музыкальны этнограф, кампазітар, грамадскі дзеяч
Альма-матар

Павел Іосіфавіч Каруза (25 лютага 1906, в. Ваўкалатка, Дзісенскі павет, Віленская губерня — 20 лютага 1988, Вільня) — беларускі фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар, грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле некаторых звестак род Карузаў перасяліўся ў Беларусь з Італіі.

У 1924 годзе Павел скончыў школу ў Браславе, у 1928 Віленскую кансерваторыю па класе тэорыі і кампазіцыі. У 1924—1926 гадах вольны слухач Віленскага ўніверсітэта.

З 1925 года ўдзельнік грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ў Заходняй Беларусі. У 1927 старшыня ЦК Беларускай хрысціянска-дэмакратычнае партыі (БХД) і галоўны рэдактар перыядычнага органа БХД газеты «Biełaruskaja krynica». Як рэдактар газеты неаднаразова прыцягваўся польскай адміністрацыяй да судовай адказнасці. Пад уплывам фалькларыста і кампазітара Антона Грыневіча пачаў збіраць беларускі мелас, апрацоўкі якога плённа выкарыстоўваў у выканаўчай практыцы як харавод хору Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У 1928 годзе ад БХД і Беларускага сялянскага саюза абраны выбаршчыкамі Свянцянскага павета ў сойм Польшчы. Пасля разгону сойма Юзафам Пілсудскім летам 1930 — беспрацоўны. У 1934 годзе праз абяцанні надрукаваць яго аўтарскія творы і фальклорныя зборы падманным шляхам вывезены праз Гдыню ў Менск. Арыштаваны і сасланы на Салаўкі.

Вярнуўся ў Беларусь у 1947 годзе пасля 13-гадовага зняволення. У 19471948 працаваў у Доме творчасці ў Маладзечне[1]. У 1949 паўторна арыштаваны і высланы ў Нарыльск. Вызвалены ў 1955 годзе, рэабілітаваны ў 1957. Вярнуўся ў Вільню. Памёр 20 лютага 1988. Пахаваны на Еўфрасіннеўскіх могілках.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў як харавод і кампазітар у Дзяржаўным ансамблі польскае песні і танцу Літоўскае ССР. Супрацоўнічаў з фалькларыстамі ІМЭФ АН БССР, друкаваўся ў часопісе «Мастацтва Беларусі», газеце «ЛіМ».

Падрыхтаваў да выдання музычныя запісы беларускага фальклору Антона Грыневіча. Напісаў «Камеpную сімфонію», пабудаваную на беларускім меласе, песні на тэксты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, Ларысы Геніюш, Максіма Багдановіча і іншых беларускіх паэтаў.

Зноскі

  1. Паўліна Мядзёлка. Ліст да Міколы Ермаловіча і Генадзя Каханоўскага //«Рэгіянальная газета», 10 сакавіка 2000 г., № 10 (255)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]