Павел Аляксандравіч Баранаў
Павел Аляксандравіч Баранаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (28) ліпеня 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1962[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка і Эмбрыялогія раслін[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «P.A.Baranov».
Персанальная старонка на сайце IPNI |
Павел Аляксандравіч Бара́наў[4] (руск.: Павел Александрович Баранов; 16 (28) ліпеня 1892 — 17 мая 1962) — вучоны-батанік, доктар біялагічных навук, прафесар (1928), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве. У 1917 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1917—1920 гадах выкладаў у гімназіі, сярэдняй школе, а таксама ў Межавым інстытуце ў 1918—1920 гадах. З 1924 па 1944 год працаваў у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце. У 1920—1944 гадах на пасадзе загадчыка кафедры марфалогіі і анатоміі раслін, у 1921—1928 гадах дацэнт, з 1928 года прафесар, у 1921—1930 гадах дырэктар Батанічнага інстытута, у 1928—1944 гадах дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі ўніверсітэта. У 1944—1945 гадах займаў пасаду дырэктар Маскоўскага батанічнага сада Акадэміі навук СССР, у 1945—1952 гадах намесніка дырэктара па навуковай частцы і загадчыка Лабараторыяй марфалогіі і анатоміі раслін Галоўнага батанічнага сада АН СССР. У 1948—1952 гадах — прафесар, загадчык кафедры батанікі ў Маскоўскім педагагічным інстытуце, у 1949—1954 — старшыня прэзідыума Малдаўскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1952 года П. А. Баранаў у Ленінградзе, на пасадзе дырэктара Батанічнага інстытута імя У. Л. Камарова Акадэміі навук СССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся вывучэннем флоры Сярэдняй Азіі, анатоміі горных раслін. Аўтар навуковых прац па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін.
У 1953—1955 гадах быў членам бюро Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук СССР, абіраўся дэпутатам Ленінградскага Савета дэпутатаў.
Сярод апублікаванага:
- Материалы к анатомии горных растений. — Ташкент: [б. и.], 1925.
- В далекой Африке — М.: Издательство Детской литературы, 1957.
- История эмбриологии растений в связи с развитием представлений о зарождении организмов. — М.: Издательство Академии наук СССР, 1955.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна (1953)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1945)
- медаль
- Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1944)
Зноскі
- ↑ Баранов Павел Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Баранов Павел Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Птушенко В. В., Ляпунова Е. А. История отечественной науки в переписке семьи Ляпуновых (1955–1962 гг.), The history of Russian science through the correspondence of the Lyapunov family (1955–1962) // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 4. — С. 150–168. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2021-4-150-168
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баранаў Павел Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 297. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баранов Павел Александрович, (1892—1962), ботаник, эмбриолог, морфолог растений, член-корреспондент АН // Архивы Российской академии наук (руск.)
- Баранов Павел Александрович // Летопись Московского университета (руск.)
- Баранов Павел Александрович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.)
- Baranov, P. A. (Pavel Aleksandrovich), 1892—1962 // Library of U.S. Congress (англ.)
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 17 мая
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Серафімаўскіх могілках
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Члены КПСС
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Батанікі СССР
- Вучоныя Таджыкістана
- Уладальнікі ганаровага звання Узбекскай ССР
- Члены Рускага батанічнага таварыства
- Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
- Выкладчыкі ВНУ Масквы
- Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук