Павел Аляксандравіч Гальшанскі
Павел Аляксандравіч Гальшанскі | ||
---|---|---|
![]() | ||
![]() Герб Паўла Гальшанскага ў Stemmata Polonica | ||
|
||
1536 — 1555 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая | |
Папярэднік | Ян «з княжатаў літоўскіх» | |
Пераемнік | Валяр'ян Пратасевіч-Шышкоўскі | |
|
||
1507 — 1536 | ||
Папярэднік | Альбрэхт Радзівіл | |
Пераемнік | Юрый Хвальчэўскі | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне | невядома | |
Смерць |
4 верасня 1555 |
|
Пахаванне | ||
Дынастыя | Род Гальшанскіх | |
Бацька | Аляксандр Гальшанскі | |
Маці | Соф’я Судзімонтавіч | |
![]() |
Павел Аляксандравіч Гальшанскі (каля 1490 — 1555) — прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Аляксандра Гальшанскага і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1504 годзе вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе выявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Прэлат-архідыякан касцёла св. Станіслава ў Вільні. З 1507 года[1] — біскуп луцкі. У 1512 годзе прысутнічаў на Пятым Латэранскім саборы[1]. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. З 1536 года — біскуп віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі і маці атрымаў у спадчыну вялікую частку родавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў вялікаму князю.

Пахаваны ў віленскім Кафедральным саборы. Надмагілле створана ў майстэрні Падавана прыкладна каля 1550 года[2][3].
Партрэт[правіць | правіць зыходнік]
У Літоўскім мастацкім музеі захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыццёвай выявай Паўла Гальшанскага[4]. У 2001 годзе быў прыведзены шэраг аргументаў на карысць таго, што партрэт мае насамрэч пазнейшае паходжанне, а намаляваны на ім жамойцкі біскуп XVII стагоддзя Казімір Пац[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 103
- ↑ Матушакайте, М., Скульптурные надгробия Литвы XVI—XVII вв. : автореферат … кандидата искусствоведения / М. Матушакайте ; Академия наук Литовской ССР, Институт истории. Вильнюс : [Институт истории], 1970, с. 12-13
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.. стар. 227
- ↑ http://www.ldm.lt/Naujausiosparodos/Krikscionybes_vadovas2.en.htm
- ↑ Kristina Sabaliauskaitė. The Portrait of Bishop Povilas Alšėniškis: New Premises for Its Identification and Attribution. Annuals of the Lithuanian Catholic Academy of Sciences, Vol. XIX, 2001. (Кароткі змест па-англійску).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Аляксандравіч Гальшанскі