Павел Аляксандравіч Куліжнікаў
Грамадзянства | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 красавіка 1994 (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Аляксандравіч Куліжнікаў (руск.: Па́вел Алекса́ндрович Кули́жников; нар. 20 красавіка 1994, Варкута, Рэспубліка Комі) — расійскі канькабежац, трохразовы чэмпіён свету ў спрынтарскім мнагаборстве, пяціразовы чэмпіён свету на асобных дыстанцыях. Уладальнік Кубка свету 2015 года па канькабежным спорце ў агульным заліку і 2 малых глобусаў на дыстанцыях 500 і 1000 м. Стаў першым у гісторыі расіянінам, які выйграў вялікі Крыштальны глобус у каньках. З 14 лістапада 2015 г. з’яўляецца сусветным рэкардсменам у бегу на 500 м (спачатку вынік быў 34,00 с., затым 20 лістапада абнавіў уласны рэкорд — 33,98 с.). У фінале Кубка свету 9 сакавіка 2019 года спачатку Тацуя Сінама прабег 33,835 с., аднак пазней Куліжнікаў устанавіў новы сусветны рэкорд 33,616 с. 16 лютага 2020 года Павел устанавіў сусветны рэкорд на дыстанцыі 1000 м (1:05,69) і стаў першым чалавекам, які выбег з 1 хвіліны 6 секунд.
Зноскі
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Варкуце
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Канькабежцы паводле алфавіта
- Чэмпіёны свету па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях
- Чэмпіёны свету па канькабежным спорце
- Чэмпіёны Еўропы па канькабежным спорце
- Канькабежцы Расіі
- Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Спартсмены, дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў