Павел Аляксандравіч Назаранка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Павел Назаранка
Поўнае імя Павел Аляксандравіч Назаранка
Нарадзіўся 20 студзеня 1995(1995-01-20)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Акжайык
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (0)
2014   Беларусь Бяроза-2010 25 (1)
2015   Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 15 (2)
2016   Беларусь Дынама (Брэст) 26 (1)
2017—2018   Беларусь Гарадзея 42 (1)
2019 Беларусь Слуцк 25 (1)
2020 Беларусь Віцебск 28 (1)
2021 Казахстан Акжайык (Уральск) 13 (1)
2021—2022 Казахстан Шахцёр (Караганда) 7 (0)
2022— Казахстан Акжайык (Уральск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2014—2016 Беларусь Беларусь (да 21) 9 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 чэрвеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 8 кастрычніка 2016

Павел Назаранка (нар. 20 студзеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Акжайык» з Уральска.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2012 года гуляў за дубль мінчан. У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду «Бярозе-2010»[2], у яе складзе правёў увесь сезон 2014.

У пачатку 2015 года вярнуўся ў «Дынама» і рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай, але перад самым стартам чэмпіянату, у красавіку, быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[3]. 10 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 77-й хвіліне ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (0:2). Усяго за бабруйскі клуб згуляў у 9 матчах, пераважна выходзячы на замену. 9 ліпеня ў сувязі з заканчэннем тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[4], а ў жніўні зноў апынуўся ў «Бярозе-2010».

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Павел накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», аднак не падышоў[5]. Пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У складзе брэстчан замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы.

Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Мінск[7]. У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль мінскага «Дынама», правёў таксама два матчы за асноўны склад. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[8], дзе стаў асноўным правым абаронцам. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама»[9], аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй»[10]. У сезоне 2018 выступаў у стартавым складзе гарадзейскай каманды. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама».

У лютым 2019 года стаў іграком «Слуцка»[11], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду[12].

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[13]. Трывала гуляў у аснове віцебскай каманды. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск»[14].

У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым падпісаў кантракт з казахстанскім «Акжайыкам»[15]. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Акжайык» і далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра»[16]. У чэрвені 2022 года быў выключаны з заяўкі «Шахцёра»[17] і неўзабаве вярнуўся ў «Акжайык»[18].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі.

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (4:1). Усяго за зборную правёў 9 матчаў — 7 матчаў у 2014 годзе і два ў 2016 годзе.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Дынама Мінск Беларусь 21 0
2013 дубль Дынама Мінск Беларусь 27 1
2014 Д2 Бяроза-2010 Беларусь 25 1
2015 (1) Д1 Белшына Беларусь 9 0
2015 (2) Д2 Бяроза-2010 Беларусь 15 2
2016 Д1 Дынама Брэст Беларусь 26 1
2017 (1) Д1 Дынама Мінск Беларусь 2 0
2017 (2) Д1 Гарадзея Беларусь 14 0
2018 Д1 Гарадзея Беларусь 28 1
2019 Д1 Слуцк Беларусь 25 1
2020 Д1 Віцебск Беларусь 28 1
2021 (1) Д1 Акжайык Казахстан 13 1
2021 (2) Д1 Шахцёр Казахстан 2 0
2022 (1) Д1 Шахцёр Казахстан 5 0

Зноскі

  1. Pavel Nazarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Минское "Динамо" отдало Белевича и Назаренко в аренду "Березе-2010"
  3. Минское "Динамо" отдало Назаренко в аренду "Белшине"
  4. Павел Назаренко вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Белшине"
  5. Назаренко покинул расположение «Немана»
  6. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
  7. Сергей Ковальчук: «Чиж, Герман, Торрес, Афоаква, Фамейе, Аврамия, Седько, Букаткин, Гаврилович, Побудей, Иванов – со всеми заключены новые трехлетние контракты»
  8. "Городея" арендовала у минского "Динамо" Павла Назаренко
  9. Шестиловский и Назаренко после аренды возвращаются в минское «Динамо», Василючек – в «Неман»
  10. "Городея" вышла из отпуска
  11. Назаренко подписал соглаашение со "Слуцком"
  12. Назаренко покинул "Слуцк"
  13. Назаренко подписал контракт с "Витебском", Калугин покинул расположение клуба
  14. Кац и Назаренко покидают "Витебск"
  15. Назаренко подписал контракт с "Акжайыком"
  16. Футбол. Павел Назаренко покинул "Акжайык" и перешел в карагандинский "Шахтер"
  17. Назаренко покинул карагандинский "Шахтер" и вернется в "Акжайык"
  18. Павел Назаренко снова игрок "Акжайыка"

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]