Павел Аркадзевіч Марціновіч
| Павел Аркадзевіч Марціновіч | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1954 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | красавік 2017 (62 гады) |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Аркадзь Нічыпаравіч Марціновіч |
| Маці | Леаніла Сымонаўна Марціновіч[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
| Мова твораў | беларуская |
Павел Аркадзевіч Марціновіч (27 чэрвеня 1954, Мінск — красавік 2017) — беларускі паэт, перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Аркадзя Марціновіча. У 1971 г. паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1976) і адначасова пачаў працаваць памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Рэспубліканскага тэатра юнага гледача. У 1978—1979 гг. — літсупрацоўнік рэдакцыі часопіса «Вясёлка».
Памёр у красавіку 2017 года. Крэміраваны 28 красавіка ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар зборнікаў вершаў «Прадвесне» (1975), «Час бурштыну» (1977). Выдаў кніжкі вершаў для дзяцей «Паспяшайся ў наш звярынец!» (1978), «Жыў-быў воўк» (1979), «Дзядзька Сон» (1980), «Сталёвы бусел» (1989).
Перакладаў з англійскай, літоўскай, польскай, чэшскай моў на беларускую. У яго перакладзе асобнымі выданнямі выйшлі аповесць В. Стыблавай «Мой брацік» (1977), зборнік чэшскіх народных казак «Кубачак, вары!» (1977), аповесці В. Бубніса «Белы вецер. Рамунас» (1978), зборнік вершаў «Рамоначак-рамунеле» (1979), раман Я. Козака «Гняздо бусла» (1979), аповесць А. Крысці «Нябожчыкава люстэрка» (зборнік «Замежны дэтэктыў», 1988).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Памёр Павел Марціновіч. Развітанне адбудзецца 28 красавіка(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Аркадзевіч Марціновіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі ў 2017 годзе
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі з літоўскай мовы
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі з чэшскай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Дзіцячыя пісьменнікі