Павел Вайцяхоўскі
Нарадзіўся |
24 красавіка 1990[1] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 28 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Павел Вайцяхоўскі (польск.: Paweł Wojciechowski; нар. 24 красавіка 1990, Мальчыцы, Уроцлаўскае ваяводства, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік клуба «Рэсовія» з Жэшава.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Херэнвен»
[правіць | правіць зыходнік]У 17 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе нідэрландскага клуба «Херэнвен» у матчы супраць АЗ. За свой першы сезон згуляў 9 матчаў, у якіх забіў 2 галы. За два сезоны Павел не здолеў стаць іграком асноўнага складу клуба.
«Вілем II»
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сезона 2009/10 перайшоў у менш моцны клуб «Вілем II» за больш істотнай гульнявой практыкай, пасля першых некалькіх праведзеных матчаў Вайцяхоўскі вылецеў амаль на год з-за траўмы разрыву крыжападобных звязкаў[3]. Пасля вяртання працягваў выступаць за клуб. Пасля сканчэння кантракта з нідэрландскім клубам знаходзіўся на праглядзе ў польскіх клубах «Лехія» і «Краковія», аднак у абодвух выпадках іграку не спадабаліся іх умовы.
«Мінск»
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2012 года перабраўся ў футбольны клуб «Мінск», дэбютаваўшы ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[4]. У мінскім клубе адразу стаў сталым іграком асноўнага складу, і, правёўшы ўсяго толькі дванаццаць матчаў у чэмпіянаце Беларусі, стаў адным з лепшых легіянераў нацыянальнага першынства[5].
У пачатку 2013 таксама заставаўся асноўным іграком. 17 сакавіка 2013 года ў матчы 1/4 Кубка Беларусі супраць «Гомеля» дапамог клубу вырваць перамогу — пры ліку 0:2 Павел спачатку заработаў пенальці, потым забіў і нарэшце аддаў галявую перадачу, і ў выніку «Мінск» перамог 3:2 і прайшоў у паўфінал (пазней клуб выйграў Кубак). 30 сакавіка 2013 года ў матчы першага тура супраць «Тарпеда-БелАЗ» атрымаў цяжкую траўму ў сутыкненні з Анры Хагушам і выбыў да канца сезона 2013.
«Завіша»
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Мінск» і ў студзені 2014 года перайшоў у клуб «Завіша» з польскай Экстраклясы[6]. Разам з «Завішай» стаў уладальнікам Кубка Польшчы, хоць у фінальным матчы на полі не з’яўляўся.
«Шахцёр»
[правіць | правіць зыходнік]У жніўні 2014 перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[7]. У салігорскім клубе часцей толькі выхадзіў на замену, бо не здолеў да канца аднавіцца ад траўмы. У сезоне 2014 за 11 матчаў забіў 2 галы.
У пачатку 2015 года заставаўся ў складзе «Шахцёра», хоць значную частку перадсезоннай падрыхтоўкі прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы. У красавіку 2015 па сямейных абставінах разарваў кантракт з салігорскім клубам[8].
Вяртанне ў Польшчу
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2015 года стаў іграком клуба другога польскага дывізіёна «Хробры» з Глогава[9]. У ліпені 2017 года перабраўся ў іншы клуб Першай лігі — апольскую «Одру». У студзені 2018 года перайшоў у хожаўскі «Рух». У ліпені 2018 года адправіўся ў Другую лігу Польшчы, папоўніўшы склад «Гурніка» з Лэнчны, дапамог гэтаму клубу выйсці ў Першую лігу, а потым і ў Экстраклясу.
У студзені 2022 года перайшоў у «Рэсовію».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2014
Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
Уладальнік Кубка Польшчы: 2014
Пераможца Другой лігі Польшчы: 2019/20
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pawel Wojciechowski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Павел Войцеховски. Footballtop.ru
- ↑ Новобранец «Минска» Павел Войцеховски: команда еще не потеряла шансы на четвертое место. «Прессбол»
- ↑ Лучшие легионеры 2012 года: Коломыц, Войцеховски, Фигередо. Football.by
- ↑ Павел Войцеховски подписал контракт с «Завишей» из Быдгощи
- ↑ «Шахтер» заявил Войцеховски и Миколюнаса в Лигу Европы
- ↑ Павел Войцеховски покинул "Шахтер"
- ↑ Экс-нападающий "Минска" и "Шахтера" продолжит карьеру в клубе второго дивизиона Польши
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце «Мінска» Архівавана 23 лістапада 2013. (руск.)
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ва Уроцлаве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Польшчы
- Ігракі ФК Рэсовія Жэшаў
- Ігракі ФК Гурнік Лэнчна
- Ігракі ФК Рух Хожаў
- Ігракі ФК Одра Аполе
- Ігракі ФК Хробры Глогаў
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Завіша Быдгашч
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Вілем II
- Ігракі ФК Херэнвен