Павел Васілевіч Сысоеў
Павел Васілевіч Сысоеў | |
---|---|
руск.: Павел Васильевич Сысоев | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 2006[1] (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | матэрыялазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1981) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі |
Павел Васілевіч Сысо́еў[2] (руск.: Павел Васильевич Сысоев; 10 жніўня 1930 — 23 чэрвеня 2006[3]) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся на хутары Прылесны[2] Цалінскага раёна Растоўскай вобласці РСФСР. У 1955 годзе скончыў Растоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1965 года працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі), дзе да 1995 года займаў пасаду загадчыка аддзела.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па стварэнню металапалімерных матэрыялаў з высокай ўстойлівасцю да фрыкцыйнай стомленасці. Прапанаваў новыя метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў у мэтах выкарыстання ў вузлах трэння механізмаў і машын.
Сярод апублікаванага:
- Деформация и износ полимеров при трении. — Мн., 1985. (разам з П. М. Багдановічам і А. Д. Лізаравым);
- Фрикционные композиты на основе полимеров. — Мн., 1992. (у сааўтарстве).
Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў.
Зноскі
- ↑ https://bis.nlb.by/by/documents/139035
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Сысоеў Павел Васілевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сысоеў Павел Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 323. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сысоев, Павел Васильевич (доктор технических наук; 1930—2006)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Сысоеў Павел Васілевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- База патентов Беларуси (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
- Памерлі 23 чэрвеня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэрыялазнаўцы СССР
- Матэрыялазнаўцы Беларусі