Павел Віктаравіч Галавенка
Павел Галавенка | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Павел Віктаравіч Галавенка | |
Нарадзіўся | 12 студзеня 1997[1] (22 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 180 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазіцыя | брамнік | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 1 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2014 — | ![]() |
9 (-15) |
2019 — | → ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2015 | ![]() |
3 (-5) |
2017 | ![]() |
1 (-0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Павел Галавенка (нар. 12 студзеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Ліда» (у арэндзе з «Мінска»).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2014 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, гуляў за «Мінск» у Юнацкай лізе УЕФА. 21 верасня 2016 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Мінска» ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі супраць «Баранавічы» (3:2), правёўшы на полі ўсе 120 хвілін (з дадатковым часам). 2 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Гарадзеі» (3:1), выйшаўшы на замену на 34-й хвіліне замест атрымаўшага траўму Андрэя Клімовіча.
У сезоне 2017 працягваў выступаць за дубль сталічнага клуба, прыцягваўся да асноўнай каманды ў якасці другога брамніка. За асноўную каманду двойчы выхадзіў на поле — 30 чэрвеня ў Вышэйшай лізе супраць «Крумкачоў» (0:0) і 5 ліпеня ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць пінскай «Хвалі» (1:0). У сезоне 2018 згуляў у чатырох матчах чэмпіянату і адным кубкавым.
У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. У жніўні 2019 года перайшоў у «Ліду»[3].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2015 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У якасці асноўнага брамніка правёў усе 3 матчы, прапусціў 5 галоў.
10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Літвы (0:0).
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Мінск | ![]() |
1 | -0 |
2015 | дубль | Мінск | ![]() |
9 | -4 |
2016 | Д1 | Мінск | ![]() |
1 | -1 |
2017 | Д1 | Мінск | ![]() |
1 | -0 |
2018 | Д1 | Мінск | ![]() |
4 | -8 |
2019 (1) | Д1 | Мінск | ![]() |
3 | -6 |
Зноскі
- ↑ Pavel Golovenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Павел Головенко продлил контакт с "Минском"
- ↑ Вратарь "Минска" и еще два игрока пополнили состав "Лиды"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Ліда
|
---|
1 Галавенка (б) • 2 Смалеўскі • 3 Сідар • 5 Лісіца • 6 Радкевіч • 7 Дабравольскі • 8 Куцапалаў • 9 Пасевіч • 10 Карп • 11 Леановіч • 13 Саўчык • 14 Дрозд • 15 Нячаеў • 17 Хадзянкоў • 18 Майбарада • 19 Макараў • 20 Зянько • 21 Елязаранка • 22 Лукашын • 23 Балтрушэвіч • 25 Пацэнка (б) • 26 Салыга • 27 Жывушко • Бурнас • Сырыська • Трэнер: Юрый Каратай (в.а.) |