Павел Георгіевіч Галавін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Георгіевіч Галавін
Партрэт
Род дзейнасці: лётчык-выпрабавальнік
Дата нараджэння: 26 красавіка (9 мая) 1909
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 красавіка 1940(1940-04-27) (31 год)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Узнагароды і прэміі:
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

Павел Георгіевіч Галавін (руск.: Па́вел Гео́ргиевич Голови́н; 1909-27 красавіка 1940) — савецкі палярны лётчык, палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (1937).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў лётную школу Асаавіяхіма ў Тушына (1930), працаваў у ёй інструктарам. З 1934 у палярнай авіяцыі. Удзельнічаў у лядовай выведцы і праводцы суднаў у Арктыцы, у высадцы першай савецкай палярнай экспедыцыі І. Дз. Папаніна (5 мая 1937 экіпаж Галавіна на самалёце АНТ-7 пры выкананні лядовай разведкі першым з лётнай групы праляцеў над Паўночным полюсам), у пошуках зніклага самалёта С. А. Леванеўскага (1937—1938). З 1939 на выпрабавальнай працы. Загінуў пры выпрабаванні самалёта. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалём.