Павел Гюле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Гюле
Pawel Huelle.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 10 верасня 1957(1957-09-10)[1][2] (61 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Жонка: Ida Łotocka-Huelle[d]
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: сцэнарыст, пісьменнік, журналіст
Мова твораў: польская[4]
Узнагароды:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Павел Гюле (польск.: Paweł Huelle; нар. 10 верасня 1957, Гданьск) — польскі празаік, паэт, драматург, сцэнарыст,

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў польскую філалогію ў Гданьскім універсітэце. Выкладаў філасофію ў Медыцынскай акадэміі. У 1980-я гады быў звязаны з канспірацыйнай прэсай — працаваў у прэс-службе «Салідарнасці». У 1994—1999 гадах кіраваў гданьскім аддзелам Польскага тэлебачання.

Калі П. Гюле пытаюць пра музыку і кнігі, якія ўзяў бы з сабою на бязлюдны востраў, ён называе Баха, «Пінк Флойд», «Атлас неба», «Чарадзейную гару» Т. Мана, апавяданні І. Буніна, вершы Р. М. Рыльке і Ю. Чаховіча.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы раман П. Гюле «Вайзэр Давідэк» (Weiser Dawidek, 1987) адразу стаў папулярным і чытаным не толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Падзеі твора, які адбываюцца ў 1957 годзе і ў сучаснасці, звязаныя з таямнічым знікненнем 13-гадовага яўрэйскага хлопчыка Давідка, які ў вачах прыяцеляў быў кімсьці накшталт чараўніка і месіі. У 2000 годзе раман экранізаваны польскім рэжысёрам В. Марчэўскім.

Аўтар кніг «Апавяданні падчас пярэбараў» (Opowiadania na czas Przeprowadzki, 1991), «Вершы» (Wiersze, 1994), «Першае каханне і іншыя апавяданні» (Pierwsza miłość i inne opowiadania, 1994), «Мерсэдэс-Бэнц. З лістоў да Грабала» (Mercedes Benz. Z listów do Hrabala, 2001). У 2004 годзе выходзіць раман «Кастарп» (Castorp), які паўстаў са згадкі персанажа «Чарадзейнай гары» Томаса Мана — Ганса Кастарпа пра «чатыры семестры навучання ў Гданьскай Політэхніцы». Затым выйшаў раман «Таемная вячэра» (Ostatnia Wieczerza, 2007) і зборнік апавяданняў «Аповесці халоднага мора» (Opowieści chłodnego morza, 2008).

Большая частка твораў П. Гюле прысвечана роднаму Гданьску і ваколіцам, згадкам дзяцінства і пошукам духоўных каранёў. Прычым трывалае выкарыстанне біяграфічных элементаў у творчасці не варта блытаць з аўтабіяграфічнай прозай. Таксама ў тэкстах вялікую ролю іграе дыялог з літаратурнымі папярэднікамі (Гюнтэр Грас, Томас Ман, Бруна Шульц, Багуміл Грабал).

Творы П. Гюле перакладзеныя на англійскую, беларускую, іспанскую, італьянскую, рускую, фінскую, французскую, шведскую і іншыя мовы і адзначаны шматлікімі літаратурнымі ўзнагародамі.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122223330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Paweł Huelle // filmportal.de Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122223330 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]