Павел Емяльянавіч Купрыянаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Емяльянавіч Купрыянаў
Pavel Yemelyanovich Kupriyanov (2).jpg
Дата нараджэння 29 чэрвеня 1908(1908-06-29)
Месца нараджэння вёска Старынцы, Дзярновіцкая воласць, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя[1]
Дата смерці 9 лістапада 1936(1936-11-09) (28 гадоў)
Месца смерці Мадрыд
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў танкавыя войскі СССР[d]
Гады службы 19291936
Званне малодшы камузвода
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі 1936—1939 гадоў
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Commons-logo.svg Павел Емяльянавіч Купрыянаў на Вікісховішчы

Павел Емяльянавіч Купрыя́наў (19088 лістапада 1936) — удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Герой Савецкага Саюза (1936).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П. Я. Купрыянаў нарадзіўся ў вёсцы Старынцы Дрысенскага павета Віцебскай губерні (зараз у Віцебскі раён Віцебскай вобласці Беларусі)[2]. Працаваў на чыгуначнай станцыі Адашава[2]. У Чырвонай Арміі з 1929 г. Скончыў школу малодшых камандзіраў. Служыў камандзірам танка ў 4-й асобнай механізаванай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі. З кастрычніка 1936 г. удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Працаваў інструктарам па падрыхтоўцы механікаў-вадзіцеляў танка[2]. У якасці камандзіра танка 29 кастрычніка 1936 г. прымаў удзел у першым у свеце танкавым баі ў 30 км ад Мадрыда. Вызначыўся пад Мадрыдам. Танк Купрыянава знішчыў 2 варожыя танкі, 8 гармат і некалькі ўзводаў пяхоты. Загінуў у баі на ўскрайку Мадрыда 08.11.1936 г.

Зноскі

  1. Цяпер Полацкі раён, Рэспубліка Беларусь
  2. 2,0 2,1 2,2 Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Купрыянаў Павел Емяльянавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.. — С. 38—39.
  • Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]