Павел Мажэйка
Павел Мажэйка | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 25 мая 1978 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Павел Мажэйка (нар. 25 мая 1978, г. Гродна) — беларускі журналіст, былы палітзняволены, вязень сумлення.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 мая 1978 года ў горадзе Гродна.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы (2000), выкладчык гісторыі і культаралагічных дысцыплін.
Дыпломная работа: «Моладзь Беларусі на пераломе эпох: 80-ыя — 90-тыя гады ХХ ст».
Працаваў журналістам у газеце «Пагоня» (Гродна 1996—2001), рэдактарам газеты «Дзень» (2003—2004). Супрацоўнічаў з інфармацыйным агенствам БелаПАН, тэлевізійнай кампаніяй TVP (Польшча), друкаваўся ў шэрагу польскіх і амерыканскіх выданняў.
Стажыраваўся ў Польшчы («Gazeta Wyborcza»), ЗША («The Asheville Citizen-Times»), Чэхіі (Радыё Свабода).
Сябра грамадскага аб’яднання «БАЖ» (з 1997), старшыня Гродзенскай філіі БАЖ (з 2003)[1].
У 2005—2007 — прэс-сакратар Аляксандра Мілінкевіча.[2].
Сябра рады Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Рух „За свабоду“» (з 2007).
Ганаровы сябра Беларускага і Брытанскага ПЭН-цэнтраў[3].
З 2007 г. — журналіст на Белсаце[4]. Аўтар і вядучы праграм «Два на два», "Госьць «Белсату»[5].
У 2009 годзе заявіў аб сыходзе з Белсата па прычыне звальнення дырэктара канала Агнешкі Рамашэўска-Гузы[6]. Пасля вырашэння канфлікта вярнуўся ў тэлекампанію і ў чэрвені 2009 года стаў выканаўчым дырэктарам «Белсата»[7].
Адзін з заснавальнікаў і каардынатар незалежнай кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка»[8].
Пераслед за журналісцкую дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
1 верасня 2002 г. быў арыштаваны і абвінавачаны ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы. Падставай стала публікацыя ў газеце «Пагоня» падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 г[9].
Следствам былі праігнараваныя тры літаратуразнаўчыя экспертызы, якія паказалі, што паклёп у тэкстах «Пагоні» адсутнічаў. Адна экспертыза была незалежнай, дзве іншыя праводзіліся самім следствам.
24 чэрвеня 2002 года разам з рэдактарам «Пагоні» Мікалаем Маркевічам быў асуджаны на два гады абмежавання волі (галоўны рэдактар Мікалай Маркевіч асуджаны да двух з паловай год абмежавання волі).
Суд Ленінскага раёна г. Гродна (суддзя Таццяна Клімава) прызнаў журналіста вінаватым у паклёпе на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 367 ч.2 Крымінальнага кодэксу РБ)[10].
Адбываў пакаранне ў г. Жлобін Гомельскай вобласці ў папраўчай установе адкрытага тыпу — працаваў чорнарабочым на лесапільні[11].
Міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International прызнаны вязнем сумлення[12].
Паводле амністыі тэрмін пакарання быў зменшаны на год. Вызвалены ўмоўна-датэрмінова 22 сакавіка 2003 г., да 1 верасня таго ж года мусіў адзначацца ў міліцэйскай установе[13].
22 мая 2017 года П. Мажэйка судом Ленінскага раёна г. Гродна быў прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюджанні інфармацыі для замежных СМІ. Падставай для абвінавачання сталі падзеі 25 сакавіка 2017 года, калі Павел Мажэйка ў Дзень Волі на дазволеным мітынгу ў Гродна праводзіў каментаванне. Суддзя Алена Пятрова вынесла пастанову аб пакаранні П.Мажэйкі штрафам на 23 базавыя велічыні — 529 рублёў[14].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэат нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека, заснаванай Хартыяй’97 [15].
Зноскі
- ↑ [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. — Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
- ↑ Павал Мажэйка: мяне ўжо дасталі каньюнктурныя палякі.(недаступная спасылка)
- ↑ [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
- ↑ Павел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай
- ↑ Павал Мажэйка: мяне ўжо дасталі каньюнктурныя палякі.(недаступная спасылка)
- ↑ Павел Мажэйка: Мой сыход абсалютна звязаны са звальненнем Рамашэўскай.
- ↑ Выканаўчым дырэктарам «Белсату» стаў Павел Мажэйка. Архівавана 15 лістапада 2016.
- ↑ Павал Мажэйка: мяне ўжо дасталі каньюнктурныя палякі.(недаступная спасылка)
- ↑ Павал Мажэйка.
- ↑ Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе. С.23-31.
- ↑ [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
- ↑ . [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.]
- ↑ Павал Мажэйка
- ↑ У Гародні судзілі Паўла Мажэйку.
- ↑ Лідары свабоднай Беларусі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Адзін дзень палітвязьня. — Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2009, — 364 с. ISBN 978-0-929849-27-0.
- Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.130) УДК 32 ББК 92.2 Х 97.