Павел Ніканоравіч Шалгуноў
Павел Ніканоравіч Шалгуноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Аляксандр II | ||||||
Папярэднік | Андрэй Львовіч Бажэўнікаў | ||||||
Пераемнік | Ягор Аляксандравіч Касінаў | ||||||
|
|||||||
Манарх | Аляксандр II | ||||||
Папярэднік | Аляксандр Пятровіч Бяклемішаў | ||||||
Пераемнік | Васіль Дзмітрыевіч Дунін-Баркоўскі | ||||||
|
Павел Ніканоравіч Шалгуноў (руск.: Павел Никанорович Шелгунов) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, губернатар Мінскі (1864—1868) і Магілёўскі (1868—1869).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча (Дваранскі полк) у званні фельдфебеля. У 1844 годзе ўступіў у службу прапаршчыкам. У 1847 годзе ўзведзены ў падпаручнікі, а затым у паручнікі. У 1848 годзе зацверджаны батальённым ад’ютантам. У 1850 адлічаны ў фронт палка.
У 1854 годзе ўзведзены ў штабс-капітаны і зацверджаны ротным камандзірам. У 1859 годзе зацверджаны членам палкавога гаспадарчага камітэта. У 1860 годзе зацверджаны палкавым скарбнікам і выраблены ў капітаны. У 1862 годзе адлічаны ў фронт.
У 1862 годзе прызначаны выконваючым абавязкі малодшага штаб-афіцэра і ў тым жа годзе быў узведзены ў палкоўнікі. У 1863 годзе зацверджаны камандзірам 3-га батальёна. У 1863 годзе камандзіраваны ў распараджэнне камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі.
У 1864 годзе прызначаны выконваючым абавязкі Мінскага губернатара і ў тым жа годзе прыняў абавязкі па кіраванні ваеннага губернатара Мінскай губерні. У 1864 годзе зацверджаны на пасадзе мінскага губернатара. Губернатар Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў 1868—1870 гг.